Навіна
17.08.2013
—
Новости Общества
|
Сарока на хвасце прынесла навіну. Не важна нам — адкуль, Не важна нам — якую. Ды ўжо Зязюля пра яе кукуе, На вуха Муха шэпча штось Слану. А той Мядзведзю кажа па сакрэту. Мядзведзь — Ласю... А Лось панёс далей... І ўжо праз пэўны час ад навіны ад гэтай Узрушан кожны звер І кожны Верабей. І ці то ноч у лесе, Ці то ранне, Адно ва ўсіх пытанне: — Ці чулі вы? — Не чуў. А што? — Гавораць, Гарыць якоесь мора. — Далёка? — Не, паблізу дзесь. — Ад мора, кажуць, можа загарэцца лес... * * * Бывае так: ад цёткі і да цёткі Разносяцца па вёсцы плёткі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сарока на хвасце прынесла навіну.Не важна нам — адкуль,Не важна нам — якую.Ды ўжо Зязюля пра яе кукуе,На вуха Муха шэпча штось Слану.А той Мядзведзю кажа па... |
|