Гімн. 21.by

Гімн

17.08.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падобнае здарылася і з Кацярынай Данілаўнай Гузікавай, бухгалтарам аднаго калгаса. Як кажуць, калі не ў кішэнь, дык у каршэнь.

Пасля напружанага працоўнага дня Кацярына Данілаўна стомленая прыехала дамоў на веласіпедзе. Прылегла на канапу, каб крыху адпачыць, задрамала. Толькі гімн, які прагучаў па радыё, разбудзіў яе. Сонная, яна ўскочыла з канапы. Падбегла Кацярына таропка да печы, распаліла яе. Напоўніла чыгункі з бульбай, паставіла ў печ. Падышла да рукамыйніка, пырснула ў твар некалькі разоў вадой, каб прачнуцца. Зірнула ў люстэрка, тузануўшы грэбнем чупрыну, і пачала збіраць сабе ежу. Незнарок зірнула ў кухоннае акно. «Што за недарэчнасць? У суседа ў вокнах няма святла?» — задуменна здзівілася Кацярына, зірнула на насценны гадзіннік:

— Што за праявы? — збянтэжана прагаварыла Кацярына Данілаўна, міргануўшы вачыма.

Яшчэ раз глянула кабеціна на гадзіннік: ён паказваў толькі першую гадзіну ночы.

— Цьфу, нячыстая! — Данілаўна ўзбуджана тыцнула кулаком сабе ў лоб. — З глузду з’ехала, ці што, дурніца! — мармытала яна разгублена сама сабе.

Кінула ў роспачы на стале непрыгатаваную ежу і зноў лягла спаць, толькі ўжо ў ложак. Ды так салодка заснула, што сапраўдны гімн, які прагучаў у шэсць гадзін раніцы, не пачула. Прахапілася толькі ў восьмай гадзіне ранку. Пра бульбу і пра свіней зусім забыла. Ухопкам сабрала сабе ежу, апранулася і хутка выбегла на двор. Схапіла ў хляве веласіпед — і паляцела да калгаснай канторы.

...Сяброўкі па працы толькі насмешліва паглядалі на Данілаўну, якая спазнілася, але нічога не пыталі. Яна сама паведаміла аб сваіх хатніх прыгодах. Усе рагаталі, слухаючы аповед стомленай калгасніцы...

Максім БАЯНАЎ

г. Бяроза

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падобнае здарылася і з Кацярынай Данілаўнай Гузікавай, бухгалтарам аднаго калгаса. Як кажуць, калі не ў кішэнь, дык у каршэнь.Пасля напружанага працоўнага дня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика