Ява і сон рэвізора
17.08.2013
—
Новости Общества
|
Ява З вярхоў у трэст наскочыў рэвізор, Начальнік прывітаў яго лісліва, Сказаў, як выстраліў ва ўпор: — Халодненькага піва! Не ўстояў госць перад спакусай, Апаражніць фужэр не струсіў. Прыгубілі затым па чарцы каньяку — Начальніку паціснуў госць руку І прыступіў да справы. Ён млява: — Сігнал прыехаў правяраць — Усе задумалі вы дачы будаваць: Галоўны інжынер, ты сам, Па будаўніцтву нам, І нам па кадрах, быту, Загадчыкі бюро, аддзелаў быта, Галоўная бухгалтар і дыспетчар, Механік той, эканаміст — Тут прозвішчаў аж цэлы ліст. Начальніку крыць нечым: За трэстаўскія сродкі дачы Займелі ўсе яны няйначай. — Паслухай, галубок, — Звярнуўся ён да рэвізора, — Адгрохаем табе дамок На беразе ракі ці мора, Дзе пажадаеш, Ты дачы, ведаю, не маеш. У рэвізора позірк пацяплеў, — Вядома, дачы ён не меў... Сон Каньяк змарыў дашчэнту рэвізора, Заснуў адразу ён І бачыць сон, Што не паддаўся на ўгаворы, Як не прасілі ў трэсце, Адмовіўся ад піва, каньяку, На развітанне нават не падаў руку, Як махляроў закончыў трэсці. Адмовіўся ад абяцанай дачы, Затое выявіў мільярдныя нястачы. У акце на апошняй запісаў старонцы: «Вярнуць дзяржаве да чырвонца».
Няхай бы рэвізораў сон Стаў яснай явай пад закон.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЯваЗ вярхоў у трэст наскочыў рэвізор,Начальнік прывітаў яго лісліва,Сказаў, як выстраліў ва ўпор:— Халодненькага піва!Не ўстояў госць перад спакусай,Апаражніць...
|
|