Беларускі гумар
17.08.2013
—
Новости Общества
|
— Іван, а як адрозніць сапраўднага пчаляра, які прадае натуральны мёд, ад жуліка, які прадае пад выглядам мёду падфарбаваны цукровы сіроп? — Тут усё проста, Нічыпар! У жуліка твар хітры, а ў сапраўднага пчаляра — апухлы! * * * — Доктар, тры месяцы таму назад вы знайшлі ў мяне рэўматызм і сказалі пазбягаць сырасці, — пачынае з парога размову селянін Павел. — І з чым вы на гэты раз? — пытаецца доктар. — Можна мне хоць перад днём нараджэння памыцца? * * * — Андрэй, ты зноў ляжыш на канапе? — Затое ты ведаеш, любая, дзе мяне заўсёды можна знайсці... * * * У сталоўцы: — Скажыце, а салата сённяшняя? — Я вам больш скажу, яна яшчэ і заўтрашняя! * * * — Мілая, ты навошта на бокс запісалася? — Потым даведаешся. * * * Хлопец Віталь паведамляе маці: — Сёння да мяне ў госці прыйдуць тры дзяўчыны. Адгадай, з якой з іх я збіраюся ажаніцца. Увечары: — Мама, як думаеш, з якой? — З той, што сядзела пасярэдзіне. — І як жа ты здагадалася? — Яна мяне ўжо цяпер раздражняе. * * * Чатырохгадовая Святланка вярнулася ад бабулі з вёскі ў горад і, седзячы ў тралейбусе, бачыць, як чалавек перабягае дарогу ў неналежным месцы. Крычыць у акно: — Куды, халера цябе бяры, па градках?! Канстанцін КАРНЯЛЮК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Іван, а як адрозніць сапраўднага пчаляра, які прадае натуральны мёд, ад жуліка, які прадае пад выглядам мёду падфарбаваны цукровы сіроп?— Тут усё проста,...
|
|