Святло асветы
31.08.2013
—
Новости Общества
|
![]() Першы ўрок ва ўсіх школах краіны пройдзе пад назвай: “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь” Заўтрашні дзень у календары пазначаны дзвюма святочнымі і, калі задумацца, вельмі блізкімі, датамі, што дапаўняюць адна адну, – Днём ведаў і Днём беларускага пісьменства. Тое, што гэтыя два паняцці шануюцца на беларускай зямлі менавіта ў гэтую, самую, бадай, шчодрую і багатую пару года, – зусім невыпадкова. Пісьменнасць і веды заўсёды былі для беларусаў самым каштоўным здабыткам, ці не галоўным паказчыкам дабрабыту і зладжанасці жыцця, паняццямі, тоеснымі развіццю і руху наперад. І сёння, калі ўзровень і спосабы атрымання адукацыі значна змяніліся, мода на начытанасць, на адукаванасць і эрудыцыю ў нашым грамадстве не прайшла – гэтыя паняцці трывала замацаваліся як сінонімы поспеху. Мы па-ранейшаму застаёмся нацыяй, якая чытае, аб гэтым сведчыць запатрабаванасць друкаванай прадукцыі ў розных яе варыянтах – і на папяровых, і на электронных носьбітах. Таму што, куды б ні імчаў тэхнічны прагрэс, слова застаецца крыніцай ведаў, а веды – крыніцай гэтага самага прагрэсу. Бо чытаць і вучыцца гэта і значыць Людзьмі звацца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы ўрок ва ўсіх школах краіны пройдзе пад назвай: “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь” |
|