Дзяржава адмаўляе ў праве вучыцца на беларускай мове. 21.by

Дзяржава адмаўляе ў праве вучыцца на беларускай мове

01.09.2013 17:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Доля беларускамоўнай адукацыі ў Беларусі працягвае змяншацца, паведаміла БелаПАН намесніца старшыні грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай школы» (ТБШ) Тамара Мацкевіч.

Згодна са звесткамі ТБШ, беларускамоўныя школы ў краіне складаюць 5-6% ад агульнай колькасці школ. «Магчыма, фармальна беларускамоўных школ больш за 5-6%, але часта ім не хапае беларускіх падручнікаў, таму выкладанне фізікі, матэматыкі і іншых прадметаў там ідзе на рускай мове», — дадала Мацкевіч.

Фото b-g.by

Фото b-g.by

Тым часам у краіне закрылі яшчэ 130 устаноў сярэдняй адукацыі — пераважна вясковыя беларускамоўныя школы.

Паводле слоў Мацкевіч, у ТБШ пастаянна звяртаюцца бацькі, якія жадаюць аддаць дзяцей у беларускі клас або беларускую школу. «Але апошнімі гадамі мы нічым не можам ім дапамагчы. Яны фізічна не могуць стварыць або знайсці беларускую школу. Дзяржава адмаўляе ім у рэалізацыі канстытуцыйнага права вучыцца на беларускай мове», — сказала намесніца старшыні ТБШ.

Дзяржава, на яе думку, «не хоча ствараць умовы або штучна перашкаджае ўжыванню беларускай мовы — у справаводстве, адукацыі, сродках масавай інфармацыі». «Гэта, відаць, палітыка», — адзначыла Мацкевіч.

Каб пашырыць ужыванне беларускай мовы ў краіне, трэба проста «не перашкаджаць ёй развівацца, каб людзі маглі вучыцца па-беларуску, ствараць беларускія класы ці групы ў дзіцячых садках», упэўнена Мацкевіч.

«Трэба стварыць механізмы рэалізацыі гэтага права. Калі напісана, што ёсць права на навучанне на беларускай мове, трэба, каб у падзаконных актах і інструкцыях было напісана, што трэба зрабіць, каб забяспечыць гэтае права», — растлумачыла намесніца старшыні ТБШ.

На яе думку, «калі б у Беларусі не перашкаджалі развіццю беларускай мовы, яна б вельмі хутка распаўсюдзілася, а ў беларускія класы і групы ў садочках сабраліся б разумныя дзеткі». «Зараз перспектывы беларускай мовы разумеюць толькі разумныя людзі — так бы мовіць, эліта. Яны б сваіх дзетак вучылі па-беларуску, гэтыя школы сталі б прэстыжнымі і паступова сталі б развівацца, і тут не трэба ніякага прымусу», — лічыць Мацкевіч.

Нагадаем, сёлета ў школах не будзе ўводзіцца абавязковае вывучэнне гісторыі і геаграфіі Беларусі на беларускай мове — гэтыя прадметы будуць выкладацца на той мове, якую выберуць вучні і іх бацькі.

На прэс-канферэнцыі 15 жніўня міністр адукацыі Сяргей Маскевіч заявіў, што беларуская «моладзь хоча вучыцца на той мове, якая дасць ёй большую перспектыву ў жыцці». «Для нас сёння руская мова дае значныя перспектывы, таму вывучэнне прыродазнаўчанавуковых прадметаў на ёй відавочная», — сказаў ён.



Настасся САЛАНОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускамоўныя школы ў краіне складаюць 5-6%...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика