Уладзімір Бепершч стварае мэблю пад даўніну
02.09.2013
—
Новости Общества
|
Уладзімір Бепершч з узорамі мэблі пад даўніну. Уладзімір Бепершч з вёскі Нарач (Кабыльнік) вырабляе мэблю. І не простую, а эксклюзіўную, пад даўніну.– Раней дзверы ды вокны рабіў, – прыгадвае ён. – Сам вырашыў паспрабаваць нешта цікавае стварыць. Распрацаваў тэхналогію і зрабіў крэсла ў старадаўнім стылі. Чалавек убачыў – спадабалася, папрасіў для яго такое зрабіць. Так і пачалося. Цяпер усё што заўгодна можа зрабіць: шафы, ложкі, крэслы, камоды... – Сам да такога узроўню дайшоў, – кажа. – Нідзе ні вучыўся, ўсё праз сваю галаву. – Гэта цікава – мэблю пад даўніну рабіць? – Так. Цяпер ні за вокны, ні за дзверы і не бяруся. Такую мэблю цікавей рабіць, бо кожны экземпляр па-свойму прыгожы. –Значыць, гэта не толькі дзеля заработку? – Так, калі праца творчая, яно і для душы цікавей. Нават тыя крэслы… Яны з віду аднолькавыя, а адрозненні ж ёсць. Мэбля па лецішчах разыходзіцца, і кожны гаспадар хоча, каб у яго была асаблівая, каб у нікога болей такой не было. Так што, амаль усе рэчы эксклюзіўныя. – Але ж вырабляць такую мэблю шмат часу займае... – Такое, што хутка не зробіш. Нават табурэт тры дні рабіць трэба, не пагоніш хутка. Ручная ж праца. Займаецца вырабам мэблі Уладзімір разам са шваграм Валерыем. А ствараецца яна з сасны. Апрацоўваецца так, што становіцца падобнай на дуб. – А з дуба ці спрабавалі рабіць? – Спрабаваў. Яго цяжэй апрацоўваць, але атрымліваецца прыгожа. І кузня ў майстра ёсць – таксама у мэблевай справе рэч патрэбная. – Жалеза прыгожа глядзіцца на дрэве, калі ўсё пад даўніну, – разважае Уладзімір. – Той жа цвік выкуеш, у стол загоніш – і па-іншаму, па-даўнейшаму глядзіцца. Вось і люстру коўкай аздобіў. – А якая самая каштоўная для вас праца? – Люстра гэтая з колам: таму што пагуляцца з ёй давялося. Тыдні паўтара праца заняла. Было самому цікава: ці змагу зрабіць? Каштоўная для майстра люстра Уладзімір хоча і далей справу развіваць, новыя ідэі з’яўляюцца. Ёсць задумы трэльяжы, буфеты зрабіць. І на выставу якую з’ездзіць, каб свае творы паказаць. Сёлета ужо быў на выставе-кірмашы “Камарова – кола дзён”. – Уладзімір, за гэтыя гады ўсе сакрэты справы асвоілі? – Усе не вывучыш, пастаянна нечаму вучышся – трэба ж удасканальвацца. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Бепершч з вёскі Нарач (Кабыльнік) вырабляе мэблю. І не простую, а эксклюзіўную, пад даўніну. |
|