Чаму так многа смецця? Чытач “РГ” запрашае да дыскусіі
08.09.2013
—
Новости Общества
|
Думаецца, што вось гэтай працы ёсць магчымасць пазбегнуць. Чаму мы выкідваем смецце каля сметніцы, калі тая поўная?Чаму пляцоўкі вакол сметніц завальваем старымі дзвярыма і вокнамі, мэбляй і лядоўнямі, адпрацаванымі аўтаколамі і кузаўнымі дэталямі, галлём і нават цэлымі дрэвамі? Чаму, едучы з адпачынку, смецце пакідаем на аўтобусных прыпынках каля дэкаратыўных сметніц, а не вязём яго дахаты, як раяць адказныя асобы? І наогул, на ваш погляд, на якім узроўні знаходзіцца наш прыдарожны сервіс? Звяртаюся да чытачоў і прапаноўваю сумесна паразважаць і выказаць свае думкі, меркаванні па наступнай тэме. Чаму вось так у нас адбываецца і хто ў гэтым вінаваты? Нашы абыякавасць, бескультур’е альбо безальтэрнатыўнасць, ці можа марудная работа і невынаходлівасць нашых камунальнікаў, дарожнікаў. Чаму, едучы з адпачынку, мы пакідаем смецце на аўтобусных прыпынках каля дэкаратыўных сметніц, і для чаго яны там стаяць. Запрашаю да дыскусіі не толькі простых чытачоў, але і службоўцаў адпаведных арганізацый. З павагай, Алесь РАТКЕВІЧ. Фота Аляксандра Раткевіча. Сваю думку можна выказаць у каментарах на сайце rh.by пад адпаведным артыкулам ці даслаць на адрас рэдакцыі regionnews@rh.by. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму мы выкідваем смецце каля сметніцы, калі тая поўная?
|
|