Што трэба ведаць, каб прыватызаваць жыллё?
08.09.2013
—
Новости Общества
|
Па-першае, вам неабходна звярнуцца ў службу субсідзіравання і прыватызацыі жылля, што знаходзіцца ў вашым раёне. Там вам дадуць памятку, у якой будуць пазначаныя неабходныя для працэдуры дакументы. Пашпарт. Пашпарты падаюцца ўсімі паўналетнімі членамі сям’і, а таксама асобамі, якія маюць правы карыстання жыллём. Пісьмовая згода. Калі па якіх-небудзь прычынах адсутнічаюць вашы сваякі, то вы мусіце прадставіць іх згоду на прыватызацыю, якую павінен заверыць натарыус. Пасведчанні аб нараджэнні. Гэты пункт датычыцца тых грамадзян, якія прыватызуюць жыллё, дзе прапісаныя непаўналетнія дзеці. Дакумент на ільготы.Калі вы маеце права ільготы. Чэкі “Жыллё” (калі такія ёсць). Важна, што чэкі павінны быць іменнымі і з выпіскай са спецыяльнага (чэкавага) рахунку. Заява.Афармляецца ўжо пасля таго, як неабходныя дакументы будуць на руках. Яе павінны падпісаць ўсе паўналетнія члены сям’і. Але тут могуць быць свае падводныя каменні. Таму за тлумачэннямі мы звярнуліся да начальніка аддзела субсідзіравання і прыватызацыі Сяргея Ракіта. – Да прыведзенага спісу дакументаў я хачу дадаць выпіску з асабовага рахунка, якую вы можаце ўзяць у ЖРЭУ па месцы пражывання. – Колькі часу давядзецца чакаць пасля падачы заявы? – Гэта не ад нас адных залежыць. У асноўным затрымка ідзе ад Бюро тэхнічнай інвентарызацыі. Ужо сёння ёсць заявы, якія чакаюць сваёй чаргі два месяцы. – Чаму прыём дакументаў ідзе толькі тры дні на тыдзень? – А калі нашым спецыялістам апрацоўваць ужо пададзеныя заявы? Мы працуем на мяжы магчымасцяў. Па нормах, мы можам прымаць да 30 заяў у месяц, а мы прымаем каля 300(!). – Ці ёсць катэгорыі жылля, якія нельга прыватызаваць? – Мы не прыватызуем кватэры, у якіх ідзе капітальны рамонт. Жыллё, на якое па нейкіх прычынах накладзена забарона. Напрыклад, аддзел адукацыі райвыканкама накладае забарону на прыватызацыю жылля, у якім пражываюць дзеці, што засталіся без бацькоў. Іншыя выпадкі прапісаны ў Жыллёвым кодэксе за 2013 год, але ў Маладзечне гадоў пяць, як няма такіх катэгорый жылля. Магу сказаць смела: абмежаванняў у прыватызацыі няма. – А хто ў асноўным прыватызуе жыллё? – Я падзяліў бы грамадзян на дзве катэгорыі. Першая: тыя людзі, якія добра ведаюць, для чаго прыватызуюць жыллё (прадаюць кватэры, пакідаюць іх у спадчыну). З такімі грамадзянамі праблем няма. Ёсць і другая катэгорыя: тыя, якія “нешта там пачулі” і прыватызуюць жыллё “на ўсякі выпадак”, часам без патрэбы. Таму хочацца сказаць: “Грамадзяне! Працэс прыватызацыі – звычайная працэдура, якая існуе ўжо доўгі час. І нічога новага ў ім няма. Не трэба такога ажыятажу!” Наталля ТУР. Фота nordik.info Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па-першае, вам неабходна звярнуцца ў службу субсідзіравання і прыватызацыі жылля, што знаходзіцца ў вашым раёне.
|
|