Адгуляць, каб запомнiлася. 21.by

Адгуляць, каб запомнiлася

19.10.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На беларускіх вяселлях да сёння “закідваюць зайца”, спальваюць вяночак маладой, а ў каравай устаўляюць… елку

Восень у Беларусі – традыцыйна ўраджайны час на вяселлі. Паводле звестак Белстата, колькасць зарэгістраваных шлюбаў у нашай краіне ў апошні час расце: да прыкладу, за восем месяцаў гэтага года іх зафіксавана амаль на дваццаць працэнтаў больш, чым летась. І сёлетнія верасень ды кастрычнік, напэўна, толькі павялічаць гэты працэнт: у загсах зараз сапраўдны аншлаг.

Як зрабіць дзень нараджэння маладой сям'і запамінальным на ўсё жыццё, адрозным ад іншых, унікальным? Спалучыўшы ва ўрачыстасці традыцыі найноўшыя і тыя, што прыйшлі да нас з сівых стагоддзяў. Дарэчы, многія з іх захаваліся і да сёння, прычым у кожным рэгіёне Беларусі – свае.

Адна з самых старажытных традыцый – маладую трэба абавязкова пранесці на руках. Аляксандр і Кацярына ТЫРКІНЫ, якія ўзялі шлюб учора ў адным са сталічных загсаў, гэтую традыцыю выканалі

Чаго толькі ні прыдумляюць на сучасных вяселлях! Ніякіх грошай не шкадуюць, каб толькі свята атрымалася сапраўды запамінальным. Сярод навамодных “фішак”, да прыкладу, запускаць у неба біягалубоў — геліевыя шары ў выглядзе птушак або ўпрыгожваць машыны мыльнымі бурбалкамі ці штучнай расой. Такое нашым продкам нават не снілася. У іх былі свае модныя традыцыі ды абрады.

І, дарэчы, многія з іх захаваліся да нашага часу. Карэспандэнт “НГ” даведалася, якіх вясельных традыцый прытрымліваюцца сёння маладыя ў розных рэгіёнах Беларусі.

Купіць маладую

— Вяселле адносіцца да так званых сямейных святаў, традыцыі якіх захаваліся не так добра, як, скажам, каляндарных. А ўсё таму, што моладзі, якая прымае ўдзел у вяселлях, уласціва дынаміка, — расказвае кандыдат мастацтвазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Тамара Варфаламеева. Каму як не ёй, рэдактару і аднаму з аўтараў серыі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”.

— Вядома, сёння моладзь святкуе вяселлі па-сучаснаму. Але з элементамі традыцый. Прычым калі вяселле ладзіцца ў вёсцы, такіх традыцый больш, — гаворыць Тамара Барысаўна. — Праўда, амаль паўсюль змяняецца сэнс традыцый. Тое, што раней было магічным і абавязковым, сёння ператвараецца ў гульню.

Да прыкладу, выкуп. Ён захаваўся амаль што паўсюль. Сёння гэта жартаўлівыя спаборніцтвы паміж сябрамі маладога і сяброўкамі маладой. З аднаго боку, з маладога цягнуць грошы, а з другога — проста весяляць сябе і гасцей.

— Даўнейшым сэнсам выкупнога рытуалу было паступовае, але няўмольнае пазбаўленне маладой дзяўчыны волі і сацыяльнай самастойнасці і пераход яе ва ўласнасць да жаніха.

Нацягнуць “рагатку”

Абавязковым атрыбутам сучасных вяселляў з’яўляецца каравай. Шмат дзе ён замяняецца простым тортам. Аднак каравайныя традыцыі сёння ўсё ж такі самыя моцныя. Асабліва на Брэстчыне. У Моталі Іванаўскага раёна, да прыкладу, і сёння можна ўбачыць абрад “Вясельны каравай”, які складаецца з некалькіх чыноў — адказных момантаў. Тут і росчына каравая, і замес, і гібанне, і саджанне ў печ, і “кавалі”, і выкуп каравая, падчас якіх вясковыя жанчыны спяваюць абрадавыя песні і гатуюць шышкі з кветкамі для каравая. 

Ёсць традыцыя прыпыняць вясельны поезд. Па-рознаму яна называецца. У адным рэгіёне — закідаць зайца, у другім — ставіць браму, у трэцім — выносіць сталы, у чацвёртым — нацягнуць “рагатку”, у пятым — проста загароджваць дарогу. Ідэя ў тым, што  малады, які вязе маладую, павінен пераадолець шлях, “выкупіць” яго.

— Захавалася  сёння і сватанне, — гаворыць  Тамара Варфаламеева. — Але, зноў жа, толькі як форма. Маладыя, як правіла, дамаўляюцца між сабой аб вяселлі самі. А сватанне ўяўляе сабой у большасці выпадкаў простае знаёмства адных бацькоў з другімі.

Змяніўся час — змяніліся і традыцыі. Сёння найчасцей вяселлі ладзяць летам. Раней жа іх гулялі, як правіла, восенню, калі заканчваліся ўсе палявыя работы.  І часам — аж цэлы тыдзень, а то і больш!

— Была таксама звычка, ужо пасля вяселля, хадзіць па ўсіх вяскоўцах, што былі на вяселлі. Таму святкаванне расцягвалася сапраўды надоўга, — расказвае Тамара Варфаламеева. — Сёння вяселлі найчасцей праходзяць у рэстаранах. Дзе ж ты на тыдзень закажаж рэстаран? Таму святкуюць дзень, два, максімум тры. Усё залежыць ад рэгіёна.

Сесці на дзяжу

Дарэчы, сёння вельмі моцна адчуваюцца рэгіянальныя адрозненні. У кожнай вобласці знойдуцца свае адметнасці святкавання вяселля, якія захаваліся да нашага часу. Да прыкладу, Брэстчына — гэта шыкоўныя караваі і традыцыя выліваць з вядра ваду на вароты. Гэты абрад звязаны з цнатлівасцю нявесты.

— Цнатлівасць маладой была залогам сямейнага шчасця і дабрабыту. І з яе праверкай было звязана безліч цырымоній і абрадаў! — расказвае Тамара Варфаламеева. — Да прыкладу, нявесту саджалі на дзяжу. Лічылася, калі нявеста цнатлівая, хлеб не парушыцца і ўсё будзе добра. Калі ж не цнатлівая — усё, быць у хаце бядзе. Сёння часы змяніліся. У маладых з’явіліся больш важныя, на іх погляд, моманты. І абрады, якія раней былі звязаныя з чысцінёй маладой, сёння ў сваёй большасці сталі проста гульнявымі элементамі вясельнай цырымоніі.

На Магілёўшчыне і сёння можна сустрэць у гульнявым разрэзе абрад адразання касы маладой. Гэта сімвал падпарадкавання дзяўчыны мужу. Касу адразаюць перад тым, як маладой мяняюць галаўны ўбор — з вэлюму на хустку. Гэты абрад выконваецца свякрухай і абазначае змену статусу маладой. Традыцыя, дарэчы, захавалася ў многіх рэгіёнах краіны. А на Гродзеншчыне ёсць звычай апоўначы спальваць маленечкі вяночак з вечназялёнага мірту, які прычапляецца нявесце як сімвал чысціні і дзявоцкасці напачатку вяселля. Дарэчы, без вяночка, вянка не абыходзіцца амаль што ні адно вяселле. Гэта шматзначны сімвал, які абазначае  і сонца, і дабрабыт, і абярэг ад нячыстай сілы...

Елка на вяселле

А вось на Гомельшчыне неабходным атрыбутам вяселля з’яўляецца... елка. Сяброўкі маладой напярэдадні вяселля ідуць у лес, выбіраюць прыгожую мала-дзенькую елачку, зразаюць яе і пасля ўстаўляюць у каравай. Елка як вечназялёнае дрэва абазначае цнатлівасць і маладосць нявесты. 

— На Гродзеншчыне вясельная традыцыя захавалася найбольш слаба. Адметнасцю рэгіёна з’яўляецца хіба  лірычнасць кампазіцый, якія выконваюцца падчас вяселля, — расказвае Тамара Барысаўна. — У вёсцы Збляны Шчучынскага раёна захавалася такая ўнікальная з’ява, як абрад “Пцічка”, які выконваецца перад ад’ездам маладой ад бацькоў. Падчас яго спяваюць шэраг сумных лірічных песень, у якіх расказваецца, як цяжка давядзецца жыць маладой на баку мужа, калі тая, як пцічка, вылеціць з роднай хаты.

Дарэчы, песні-галашэнні раней былі вельмі папулярнымі на поўначы Беларусі, Віцебшчыне. І маладая, і яе маці галасілі амаль напрацягу ўсяго вяселля, пакуль нявеста не пераходзіла да маладога. А вось на поўдні вяселле, наадварот, было заўсёды святам суцэльнай радасці і весялосці.

Гэта цікава

“Шышкі”, ружы і грошы

Як святкуюць вяселле нашы бліжэйшыя суседзі? У іх таксама ёсць цікавыя і незвычайныя вясельныя традыцыі

  • Літва
     
     
    Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
    На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    На беларускіх вяселлях да сёння “закідваюць зайца”, спальваюць вяночак маладой, а ў каравай устаўляюць… елку
     
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика