5 лістапада на беларускай астравецкай АЭС пачнуць класці бетон. 21.by

5 лістапада на беларускай астравецкай АЭС пачнуць класці бетон

20.10.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Бетонныя работы на будаўніцтве беларускай АЭС у Астраўцы (Гродзенская вобласць) плануецца пачаць 5 лістапада.

Аб гэтым паведаміў 18 кастрычніка, выступаючы перад членамі савета рэспублікі, старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалько.

Паводле яго інфармацыі, пачатку бетанавання будзе папярэднічаць адпаведны ўказ прэзідэнта, які, як чакаецца, будзе падпісаны 28 кастрычніка.

Падрыхтоўчыя работы на першым і другім рэактары завершаны амаль на 100%.

Цяпер на аб'екце працуе каля 1600 будаўнікоў. Да канца года іх колькасць неабходна павялічыць да 3000, паведаміў Кавалько.

Ён таксама расказаў, што на стварэнне будаўнічай базы для ўзвядзення АЭС затрачана 77 млрд. рублёў, на гэта запатрабавалася 11 месяцаў. За год пабудавана 33 км чыгункі і 24 км пад'язной аўтамабільнай дарогі.

У Астраўцы будуюцца мікрараёны №1 і №2, першы  на 3,5 тысячы жыхароў, другі  на 5 тысяч жыхароў. Яны размяшчаюцца адпаведна на 17 га і 28 га.

У 2012 годзе, паводле інфармацыі Кавалько, на будаўніцтве аб'ектаў АЭС было асвоена 1 трлн. 700 млрд. рублёў. У 2013 годзе будзе затрачана каля 3 трлн. рублёў. У 2014 годзе гэтая лічба ўзрасце ў 3-3,5 разу.

"Наша ніва" паводле БелаПАН.

Фота atominfo.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бетонныя работы на будаўніцтве беларускай АЭС у Астраўцы (Гродзенская вобласць) плануецца пачаць 5 лістапада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика