Беларусь пакуль не далучылася да канвенцыі аб ртуці
21.10.2013
—
Новости Общества
|
11 кастрычніка ў Японіі завяршылася міжнародная дыпламатычная канферэнцыя Праграмы ААН па навакольным асяроддзі. Яна была прысвечаная падпісанню новай Канвенцыі ААН па ртуці, якая ўжо атрымала назву Канвенцыя Мінамата. Дакумент падпісалі 102 краіны. Сярод іх Канада, ЕС, Японія, Арменія, Грузія, Малдова, Расія, многія краіны Афрыканскага рэгіёна. Беларусі ў гэтым спісе пакуль няма. Паводле спецыялістаў беларускага Цэнтра экалагічных рашэнняў, канвенцыя дэманструе пазіцыю краін па праблеме ртутнага забруджвання. Гэта сур’ёзная пагроза для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя. − “Ртутная” праблема і яе вырашэнне маюць глабальны характар і актуальныя ў тым ліку і для Беларусі, − распавядае дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў. Адзін грам ртуці і яе соляў смяротны. Эколагі лічаць, што неабходна тэрмінова прымаць меры, каб вырашаць праблемы ртутнага забруджвання, знаходзіць яго крыніцы і прымаць меры па іх ліквідацыі. Канвенцыя мае імя Мінамата − японскага горада, дзе здарылася наймацнейшае забруджванне прыроды ртуццю. У выніку пацярпела больш за 30 тысяч чалавек. Раім пачытаць: Аддзел інфармацыі. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 кастрычніка ў Японіі завяршылася міжнародная дыпламатычная канферэнцыя Праграмы ААН па навакольным асяроддзі.
|
|