У гімназіі №3 гучалі французскія песні
21.10.2013
—
Новости Общества
|
21 кастрычніка дэлегацыя з французскага горада Гап завітала ў гімназію №3, каб пазнаёміць вучняў і настаўнікаў з самымі папулярнымі песнямі Францыі і пагутарыць аб магчымым супрацоўніцтве. − Такая праграма існуе ў нашым горадзе ўжо не адзін год, з нашай культурніцкай місіяй мы ўжо наведалі Балгарыю, Польшчу, Румынію, а вось цяпер завіталі і ў Беларусь, − распавядае Жан Ашэры, кіраўнік французскай дэлегацыі. − Ці падабаецца вам у Беларусі? − Я ўжо быў у Беларусі, таму не магу сказаць, што для мяне гэта новая краіна, але тое, што Беларусь − краіна экстраардынарная, дакладна. А яшчэ нас не перастаюць здзіўляць беларускія вёскі. Аднапавярховыя, драўляныя, маленькія домікі. Мы такога ў Францыі не бачылі. − Як трапілі менавіта ў Маладзечна? − Мы супрацоўнічаем з Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам. Каардынатар праекта з названай навучальнай установы прапанавала нам ваш горад для візіту, мы пагадзіліся і не на хвіліну не пашкадавалі аб гэтым. Нас тут вельмі цёпла сустрэлі. − Ці азначае ваш прыезд тое, што і вы гатовыя сустракаць у Гапе дэлегацыю з Беларусі? − А чаму б і не? Мы будзем вельмі рады таму, калі наш праект аб’яднае Беларусь і Францыю. Такія праграмы неабходныя ў сучасным свеце. Мова музыкі – універсальная. Размаўляючы на мове музыкі, можна зразумець адно аднаго без перакладчыка. Мы ўжо прымалі ў сябе дэлегацыі з Польшчы і Румыніі. Таму, мяркую, што і Беларусь не стане выключэннем. А каб вы ведалі, колькі такіх сустрэч заканчваюцца інтэрнацыянальнымі шлюбамі! Наталля ТУР. Фота Наталлі ТУР.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 кастрычніка дэлегацыя з французскага горада Гап завітала ў гімназію №3, каб пазнаёміць вучняў і настаўнікаў з самымі папулярнымі песнямі Францыі і пагутарыць аб... |
|