Беларускамоўны баск: "Нам таксама прыемна, калі замежнікі вывучаюць нашу мову"
26.10.2013 13:14
—
Новости Общества
|
працягвае адзначаць на планеце гарачыя беларускамоўныя кропкі. Пасля мы ізноў вяртаемся ў Еўропу. Наступны малады герой - з краіны Баскаў, якая шукае сваю свабоду пад гарачым сонцам паміж Гішпаніяй і Францыяй. Roncero Toledo Kristian размаўляе і піша па-беларуску, але дагэтуль ўражваецца "цеканню" і "дзеканню" нашых краёў. "Дык ты хочаш вывучаць беларускую мову? Ох! Бог з табой!" Матывацыі для вывучэння беларускай у мяне былі розныя. З аднаго боку, было цікава, бо я ў той момант ўжо вывучаў рускую і польскую мовы. Потым, мае першыя сябры ў Беларусі калісьці размаўлялі паміж сабой па-беларуску, слухалі беларускую музыку, і мне хацелася быць часткай гэтага. Потым, у мяне ўзнікла жаданне застацца ў Беларусі (хоць на годзік) і я разумеў, наколькі вартая адаптацыя на гэту культуру. Я - баск, і нам таксама прыемна, калі замежнікі вывучаюць нашу мову, нягледзячы на тое, што выдатна мы разумеем французскую ці гішпанскую. "Цеканне" і "дзеканне" Што самае складанае ў вывучэнні беларускай мовы? Усё :) Шмат: нейкія гукі, лексіка, вопыт. Напэўна, самае складанае для мяне (акрамя склонаў, якія з іншага свету) былі фанетычныя правілы: асабліва "цеканне" і "дзеканне". Падобна на эмоцыі, якія я маю, калі размаўляю па-баску Я Баск, і ў нас адмысловая моўная палітыка і робяцца ўсе намаганні, каб наша мова не знікла і яны вельмі моцныя. А ў Беларусі я сустрэў шмат людзей, якія саромеюцца размаўляць сваёй мовай (асабліва тыя, што з Палесся). Я нават чуў ад людзей, што беларуская мова не прыгожая як украінская, ці руская. Я лічу, што гэта самае жахлівае, што можна сказаць. Бо твая мова - гэта тваё нутро: думкі і адчуванні, мы ўсе абавязкова пражываем іх па-рознаму, гэта наша асаблівасць, наш сусвет. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Потым, я захацеў больш сістэмна вывучаць, шукаў па ВНУ ў Менску такую магчымасць, але не знайшоў. Нейкая важная жанчына ў адным вартым універсітэце паглядзела на... |
|