На Мядзельшчыне павіншавалі 100-гадовую бабулю
29.10.2013
—
Новости Общества
|
Нядаўна 100-годдзе адзначыла Антаніна Жук з вёскі Плецяшы. А 24 кастрычніка да яе завіталі павіншаваць з юбілеем прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва. Уручылі падарунак, матэрыяльную дапамогу. У летні сезон Антаніна Антонаўна жыве адна, на выхадныя да яе прыязджае дачка. А на зіму жанчына едзе да дачкі ў Мінск. Нягледзячы на ўзрост, Антаніна Жук яшчэ актыўная: напрыклад, стараецца лісцё сама прыбраць. На Мядзельшчыне на гэты момант жывуць чатыры чалавекі, якія маюць узрост больш за 100 год, паведаміла загадчык сектара матэрыяльна-бытавога забеспячэння і гендэрных праблем упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна ГРЫШЧУК. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота kak-kak.info Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна 100-годдзе адзначыла Антаніна Жук з вёскі Плецяшы. |
|