Турыстычны комплекс Юрыя Чыжа пачалi будаваць вайскоўцы. 21.by

Турыстычны комплекс Юрыя Чыжа пачалi будаваць вайскоўцы

09.11.2013 20:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гатэль, музей, рэстаран, лыжная траса, канюшні, ферма па вытворчасці мармуровага мяса… Загадаў яму гэта зрабіць Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы летась падпісаў указ "Аб умовах стварэння турыстычнага культурна­этнаграфічнага комплекса "Наш родны кут Сабалi".

Агулам комплекс займае ўчастак у 333,4 га каля трасы М1. А На будаўніцтва амбітнага праекта "Трайпл" меўся выдаткаваць $15 мільёнаў, адкрыццё запланаванае на 2015 год.

Мясцовыя жыхары заўважылі на будаўнічай пляцоўцы салдат са Слуцкай вайсковай транспартнай часткі № 18­662. Як так: вайскоўцы ўтрымліваюцца за кошт бюджэту. А потым за "нашыя" грошы працуюць на прыватныя фірмы? Ды яшчэ і катаюцца ад часткі да месца "працы" па 200 км.

Як высветлілася, паміж "Трайплам" і дэпартаментам транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны была заключана дамова падраду. Паводле яе, шэсцьдзясят салдат тэрміновай службы рыхтавалі пляцоўку да будаўніцтва - чысцілі лес.

Мы спыталі ў дырэктара адной з мінскіх юрыдычных кансультацый, ці дазваляе закон вайскоўцам працаваць на прыватных фірмах. На яго думку, фармальна нічога супрацьпраўнага тут няма. Гаспадарчай дзейнасцю займаюцца ўсе вайсковыя часткі. Паводле указу, вайсковыя фарміраванні, у тым ліку транспартныя войскі, могуць выконваць работы ці аказваць паслугі на платнай аснове, калі гэта не супярэчыць іх статутным мэтам. Заробленыя грошы застаюцца ў іх распараджэнні.

Такое ж меркаванне і ў юрыста Андрэя Паротнікава. "Дэпартамент транспартнага забяспячэння як юрыдычная асоба мае права заключаць камерцыйныя дамовы. Паводле Канстытуцыі, формы ўласнасці роўныя, таму няма розніцы, хто з'яўляецца контрагентам: прыватнік ці дзяржаўная кантора", - тлумачыць ён.

Ёсць і пералік таго, што вайскоўцы могуць рабіць за грошы.

У яго ўваходзяць больш за два дзясяткі работ: земляныя, будаўнічыя, работы па аздабленні памяшканняў (пакрыццё падлогі, абліцоўка сцен), электрамантажныя, пракат бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання, дзейнасць грузавога транспарта, вытворчасць стальных канструкцый, здача другасных рэсурсаў і каштоўных металаў ды іншыя работы.

Таму, калі будзеце рабіць рамонт, паспрабуйце паклікаць на працу вайскоўцаў. Можа, як і Юрый Чыж, атрымаеце ўзвод салдат.

Минобороны передало базу "Заячья поляна" в управление "Трайпла">>>

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таму, калі будзеце рабіць рамонт, паспрабуйце паклікаць на працу вайскоўцаў. Можа, як і Юрый Чыж, атрымаеце ўзвод салдат.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика