Чакаецца мокры снег: прагноз надвор'я на 12–14 лістапада. 21.by

Чакаецца мокры снег: прагноз надвор'я на 12–14 лістапада

12.11.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У бліжэйшыя суткі, 12 лістапада, у многіх раёнах умовы надвор'я працягне фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі па Гомельскай вобласці месцамі невялікія дажджы. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі – туман. З-за вялікай колькасці вільгаці і пры адмоўных тэмпературах уначы і раніцай месцамі слабы галалёд. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. +4°С, па паўднёвым усходзе +5.. +7°С, максімальная днём +3.. 9°С.

13 лістапада ноччу істотных ападкаў не чакаецца. Аднак ужо раніцай з поўдня Балтыйскага мора падыдзе чарговы атмасферны фронт, у выніку раніцай і днём у многіх раёнах нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман, дзе-нідзе слабы галалёд.

Тэмпература паветра ўначы -3.. +3°С, днём +2.. +8°С.

У ноч на чацвер 14 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны яшчэ захаваецца ўплыў франтальнага раздзелу, таму ў цэнтральных і ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег.

Днём істотныя ападкі малаверагодныя. Уначы і раніцай магчымы туман і слабы галалёд.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. +3°С, максімальная днём +2.. +7°С.

"Наша ніва" паводле pogoda.by

Фота telegraf.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшыя суткі, 12 лістапада, у многіх раёнах умовы надвор'я працягне фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика