Нашэсце баброў: грызуны акупавалі паляўнічую гаспадарку на Глыбоччыне. 21.by

Нашэсце баброў: грызуны акупавалі паляўнічую гаспадарку на Глыбоччыне

12.11.2013 10:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Залескай паляўнічай дачы, што адносіцца да Глыбоцкай паляўнічай гаспадаркі, зараз налічаецца больш за 200 баброў. Спецыялісты сцвярджаюць, што гэта значна вышэй дапушчальнай нормы.



Як распавядае мясцовы падлоўчы Кастусь Сайкоўскі, штогод вадалюбівых грызуноў становіцца ўсё больш і больш. У апошнія гады бабры ператварыліся ў сапраўдную праблему. У пошуках падыходзячага для сябе асяроддзя, яны селяцца на меліярацыйных каналах. З-за плацін, якія будуюць грызуны, у вадаёмах паднімаецца ўзровень вады, парушаецца праца меліярацыйных сістэм. Жывёлы таксама наносяць значныя страты лясной гаспадарцы.


Посмотреть видео (файл 15 КБ будет загружен на ваше устройство)

Спосаб вырашыць праблемную сітуацыю ёсць, лічыць Кастусь Сайкоўскі. Для гэтага ў Беларусі неабходна стварыць умовы, пры якіх здабыча бабра будзе рэнтабельнай для паляўнічых, што дазволіць мінімізаваць шкоду, якую прычыняе гэты від, але захаваць пры гэтым яго папуляцыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Залескай паляўнічай дачы, што адносіцца да Глыбоцкай паляўнічай гаспадаркі, зараз налічаецца больш за 200 баброў. Спецыялісты сцвярджаюць, што гэта значна вышэй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика