Паспець за месяц да свята!. 21.by

Паспець за месяц да свята!

25.11.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Да навагодніх святаў застаецца 36 дзён. Упрыгожаныя па-навагодняму кавярні і магазіны, шырокі асартымент тавараў навагодняй тэматыкі ў крамах кожны дзень нагадваюць пра тое, што набліжаецца чароўны час здзяйснення ўсіх мар.

І да гэтага часу трэба як след падрыхтавацца. Нашы парады для тых, хто хоча сустрэць Новы год у поўным узбраенні. 

Прывесці сябе ў належны стан

За месяц да Новага года самы час прывесці цела ў тонус. Для гэтага, акрамя дыеты, варта ўспомніць пра спартыўную залу. З пытаннем, ці можна за месяц інтэнсіўных трэніровак скінуць пару лішніх кілаграмаў, мы звярнуліся да інструктара па фітнесе Таццяны Сянько.

Не,радыкальна скінуць вагу не атрымаецца. Адзін месяц − гэта вельмі малы тэрмін. Трымаць сябе ў форме трэба цягам усяго года, каб за месяц да свята не ўзнікала такога пытання. Самыя актуальныя парады: гэта ўвогуле адмовіцца ад салодкага і мучнога да Новага года. Не есці пасля 18.00 і падмацавацца трэніроўкамі. Калі ваш арганізм  падрыхтаваны (вы наведваеце басейн, бегаеце кожную раніцу), то можна пахадзіць на фітнес тры разы на тыдзень. Але без падрыхтоўкі такая нагрузка на арганізм, на сэрца, можа саслужыць дрэнную службу. 

Набыць падарункі

Не адкладайце на 31 снежня набыццё падарункаў. За месяц да Новага года самы час скласці спіс людзей, якіх вы будзеце віншаваць са святам. Насупраць кожнага імя ў вашым спісе пазначце падарунак, або суму грошай, якую вы намераныя выдаткаваць на падарунак.

І наперад. Цяпер у магазінах няма ажыятажу, які будзе за некалькі дзён да Новага года,  і вашы грошы размеркаваць будзе значна прасцей, чым за пару дзён да свята, калі ўсё наваліцца адначасова.

Упрыгожыць кватэру ці дом

Нават калі ў вас няма маленькіх дзяцей, стварыць дзіва сваімі рукамі ніколі не пашкодзіць. А атмасфера свята паселіцца ў вашым доме і не пакіне яго. Дызайнер Ганна Кічыгіна дала некалькі  парад, як хутка зрабіць прыгажосць сваімі рукамі:

− У кожнага дома, мяркую, знойдзецца папера і нажніцы. Таму раю зрабіць папяровых балерын. Сілуэт балерыны можна знайсці ў інтэрнэце ці намаляваць самому. А спаднічкай балерыны будуць знаёмыя нават дзецям сняжынкі. Выразаем сняжынкі, нанізваем іх на сілуэт балерынкі і чапляем за нітачку або “дожджык” да люстры ці столі. Ад кожнага вашага руху балерынкі будуць выпісваць свае піруэты. Вось вам і святочны настрой!

Яшчэ адна простая і смачная парада па ўпрыгожанні кватэры: купляем мандарыны, акуратна зразаем лупіну зверху, мандарын з’ядаем, у лупіну ўтыкаем гваздзіку, карыцу або іншыя духмяныя спецыі і пакідаем сушыцца, можна на мандарыне зрабіць надрэзы ў форме зорачак, месяцаў. Калі лупіна высыхае, унутр ставім свечку. Духмяны падсвечнік гатовы!

Прадумаць месца святкавання

Калі вы не хочаце засынаць пад тэлевізар, аб’ядаючыся нанач, самы час прадумаць месца святкавання Новага года. Выбірайце тое, што вам па душы і па кашальку: рэстараны, аграсядзібы, туры за мяжу…

І не забудзьцеся пра тое, што сакрэт паспяховага свята − гэта, перш за ўсё,  добрая кампанія. 

Вырасціць зеляніну

Калі ж вы ўзялі на сябе смеласць арганізацыі свята ў сябе дома, то можна параіць здзівіць вашых гасцей водарам веснавой зеляніны на навагоднім стале. Акрамя традыцыйнай зялёнай цыбулькі, што вырошчваюць у пластыкавых кубачках, можна пасадзіць дома кроп, пятрушку ці салату.

− Кроп вырасціць зусім проста, − расказвае садавод-аматар Галіна Буда. Бяром скрыню з вільготнай глебай, сеем насенне. Зверху прыкрываем пластом крыху ўтрамбаванай зямлі, паліваем цераз дзень і роўна праз месяц кроп можна падаваць да стала.

Што датычыцца пятрушкі, то з насення яна вырасці не паспее. Таму лепей узяць для пасадкі караняплоды. Выбраць для іх светлы пакой і паліваць раз на тыдзень. І свежую зеляніну пятрушкі можна будзе шчыпаць ужо праз 15 − 20 дзён.

А вось салату можна вырасціць не толькі ў глебе, але і ў... вільготнай ваце. Яна прарастае ўсяго за пару дзён.

Можа, у вас ёсць свае сакрэты ўдалага святкавання Новага года? Падзяліцеся з намі ў каментарах на сайце.

Наталля ТУР.

Фота kakdakak.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да навагодніх святаў застаецца 36 дзён. Упрыгожаныя па-навагодняму кавярні і магазіны, шырокі асартымент тавараў навагодняй тэматыкі ў крамах кожны дзень...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика