Перанос рабочых дзён
27.11.2013
—
Новости Общества
|
У Беларусі прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2014 годзе. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 25 лістапада бягучага года нумар 1012. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Рабочыя дні ў 2014 годзе пераносяцца наступным чынам: з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня; з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня; з серады 30 красавіка на суботу 3 мая; з пятніцы 4 ліпеня на суботу 12 ліпеня; з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня. Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краіне прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2014-м
|
|