Пісьменнік, змагар, патрыёт
27.11.2013
—
Новости Общества
|
Прэзентацыя юбілейнай выстаўкі, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Піліпа Пестрака (1903—1978 гг.), адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выстаўка «Пісьменнік, змагар, патрыёт», якая падрыхтавана супрацоўнікамі бібліятэкі на аснове шматлікіх архіўных матэрыялаў і друкаваных дакументаў з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў, распавядае пра жыццёвы і творчы шлях Піліпа Пестрака. Творчасць пісьменніка шырока прадстаўлена чарнавікамі і аўтографамі яго паэтычных і празаічных твораў, сярод якіх першая публікацыя верша «Наперад, гэй…» у часопісе «Родныя гоні», рукапіс верша «Пасля прысуду», напісанага ў 1936 годзе ў турме Лукішкі ў Вільні, дзе ён сядзеў за ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі. Дэманструюцца таксама матэрыялы да раманаў «Сустрэнемся на барыкадах» і «Сярэдзібор», за які пісьменнік атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Я. Коласа, друкаваныя творы Піліпа Пестрака розных гадоў выдання. У экспазіцыі прадстаўлены дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны, узоры эпісталярнай спадчыны П. Пестрака, сямейныя фотаздымкі, фатаграфіі з пісьменнікамі і грамадскімі дзеячамі. Сярод біяграфічных дакументаў — пасведчанні, даведкі, аўтабіяграфіі, успаміны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыта выстаўка да 110-годдзя з дня нараджэння Піліпа Пестрака |
|