Фотафакт: абвешчаны пераможцы конкурсу Еўраклубаў
28.11.2013 16:41
—
Новости Общества
|
Фінал конкурсу сеткі Еўраклубаў «Блізкія суседзі: 10 год у Еўрапейскім саюзе» адбыўся ў мінскім офісе Руху «За Свабоду». Спаборніцтва прысвяцілі дасягненням 10-гадовага сяброўства ў Еўрасаюзе суседзяў Беларусі - Польшчы і Літвы, паведамляе Фота
Фінал складаўся з трох частак: пісьмовага тэставання, «жывых» пытанняў у фармаце брэйн-рынгу і публічнага выступу на еўраінтэграцыйную тэму. У журы ўвайшлі сакратар пасольства Польшчы ў Мінску Ганна Дэрска, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, міжнародны каардынатар арганізацыі Вераніка Мазуркевіч і эксперт па еўрапейскіх пытаннях Алесь Чарняковіч. У выніку прызёрамі сталі Алена Жэбрык з Мінска і Аляксей Шота з Гродна падзялілі 1-е і 2-е месцы, Раман Усцінаў са Светлагорска заняў 3-е месца. Яны атрымалі ў якасці ўзнагародаў дыск для захоўвання інфармацыі, букрыдар і планшэт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фінал конкурсу сеткі Еўраклубаў «Блізкія суседзі: 10 год у Еўрапейскім саюзе» адбыўся ў мінскім офісе Руху «За Свабоду». |
|