Экспрэс-апытанне: Ці актуальная праблема СНІДу для Беларусі?
29.11.2013
—
Новости Общества
|
![]() Першага снежня Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Мы запыталіся ў маладзечанцаў, ці актуальная праблема СНІДу для Беларусі? РаманЗубачоў, школьнік: − Праблема вельмі актуальная, таму што да сённяшняга дня гэту хваробу не перамаглі. А калі лекаў не знойдзена, праблема застаецца. Андрэй Капко, майстар па рамонце і абслугоўванні аргтэхнікі: − Па-першае, СНІД − гэта хвароба. А калі чалавек захварэе, з хваробай змагаецца. Яніна Дзюшкевіч, работніца сталовай: − Праблема СНІДу актуальная толькі для людзей, што вядуць разгульны лад жыцця, для тых, у каго шмат грошай. А ў тых, хто жыве ад капейкі да капейкі, іншыя праблемы. СНІДам яны не захварэюць. Галіна Пракаповіч, рэнтген-лабарант: − Вельмі актуальная праблема. У цяперашняй моладзі больш вольныя погляды на сямейнае жыццё, меншая адказнасць за свае ўчынкі, усёдазволенасць. Таму пра СНІД трэба гаварыць. Наталля Кулікова, былая выкладчыца музычнага каледжа: − Чаму для нашай краіны? Праблема СНІДу актуальная для ўсяго свету. Няма розніцы Афрыка, Амерыка ці Беларусь, СНІД − гэта пагроза і праблема! Ігар Катковіч, слесар-наладчык: − Я да гэтай праблемы адносін не маю. І лічу яе неактуальнай. Уладзімір Дзядзькоў, майстар: − Канешне, праблема актуальная. Сучаснай моладзі трэба нагадваць і нагадваць пра праблемы СНІДу. І інфармацыя пра гэта павінна быць даступная ўсім. Наталля ТУР. Фота Наталлі ТУР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першага снежня Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Мы запыталіся ў маладзечанцаў, ці актуальная праблема СНІДу для Беларусі? |
|