Новы статус натарыята
30.11.2013
—
Новости Общества
|
Дзяржаўныя і прыватныя натарыусы ў Беларусі з 1 студзеня 2014 года будуць мець адзіны статус. Адпаведны Указ № 523 «Аб арганізацыі натарыяльнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці натарыята, павышэнне статуса натарыуса і яго ролі ў забеспячэнні правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб. Указам прадугледжваецца надзяленне дзяржаўных і прыватных натарыусаў з 1 студзеня 2014 года адзіным статусам натарыуса з выдачай Міністэрствам юстыцыі адзінага дазвольнага дакумента на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці ўзамен раней дзеючых ліцэнзій і пасведчанняў. Вызначаюцца арганізацыйныя формы ажыццяўлення натарыусамі натарыяльнай дзейнасці — натарыяльныя канторы (як правапераемнікі дзяржаўных натарыяльных кантор) і натарыяльныя бюро (якія захоўваюць існуючы парадак работы прыватных натарыусаў). Прадугледжваецца арганізацыя самакіравання натарыята шляхам абавязковага членства натарыусаў у Беларускай натарыяльнай палаце, замацоўваюцца яе функцыі, у тым ліку па забеспячэнні даступнасці і якасці аказання натарыяльных паслуг на ўсёй тэрыторыі краіны. Забяспечваецца належны кантроль за натарыяльнай дзейнасцю, які ажыццяўляецца як дзяржавай у асобе Міністэрства юстыцыі, так і сіламі Беларускай натарыяльнай палаты. Акрамя таго, за Міністэрствам юстыцыі захоўваюцца паўнамоцтвы па дзяржаўным рэгуляванні ў адпаведнай сферы, а на Беларускую натарыяльную палату ўскладаюцца функцыі па арганізацыі натарыяльнага абслугоўвання на тэрыторыі абласцей і Мінска, а таксама метадычным кіраванні і каардынацыі дзейнасці натарыусаў. Змяняюцца падыходы да аплаты натарыяльных паслуг. Замест дзяржаўнай пошліны за правядзенне натарыяльных дзеянняў і платы за аказанне дадатковых платных паслуг прававога і тэхнічнага характару будзе спаганяцца адзіны натарыяльны тарыф. Памеры натарыяльнага тарыфу, а таксама льготы па яго выплаце будуць устаноўлены ўрадам. Рэалізацыя прадугледжаных указам падыходаў забяспечыць скарачэнне выдаткаў дзяржавы на арганізацыю натарыяльнага абслугоўвання, а таксама створыць умовы для развіцця прагрэсіўных форм і метадаў ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій. Пры гэтым захоўваюцца існуючая сістэма аказання натарыяльных паслуг, сацыяльная арыентаванасць натарыята і даступнасць натарыяльнага абслугоўвання на ўсёй тэрыторыі краіны. Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2014 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўныя і прыватныя натарыусы набываюць адзіны статус |
|