На выхадных будзе пахмурна, мокры снег і галалёдзіца
30.11.2013
—
Новости Общества
|
Як паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, 30 лістапада краіна апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Ноччу ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у паветранай масе арктычнага паходжання. Ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, раніцай і днём на большай частцы краіны пройдзе снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 6°С, па паўночным усходзе падмарозіць да мінус 7−10°С, днём ад мінус 3 да плюс 3°С. 1 снежня часам снег, мокры снег, па захадзе ападкі, магчымы слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Днём у многіх раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да плюс 2°С, днём ад 0 да плюс 5°С. Фота walkingblog.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, 30 лістапада краіна апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. |
|