У Мінскай вобласці больш за 1,5 тысячы выпадкаў браканьерства. 21.by

У Мінскай вобласці больш за 1,5 тысячы выпадкаў браканьерства

07.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Як выглядае тыповы браканьер і колькі каштуе яго злачынства.

У Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету яшчэ 10 міжраённых. За апошнія 10 месяцаў яны знайшлі больш за 1,5 тысячы парушэнняў.

Палова з іх – у правілах рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Яшчэ чвэрць – парушэнні правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. І яшчэ чвэрць – парушэнні правілаў лесакарыстання.

– Адзін з апошніх выпадкаў здарыўся на Мядзельшчыне на рацэ Нарачанка, – кажа начальнік інспекцыі Валеры Верамейчык. – Затрымалі мясцовага жыхара, які вылавіў сеткай 172 плоткі. Шкода навакольнаму асяроддзю – больш за 10 мільёнаў рублёў. Узбудзілі крымінальную справу.

Які штраф пагражае злачынцу


Штраф залежыць ад нанесенай навакольнаму асяроддзю шкоды. Гэта можа быць і пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.

Найвялікшае пакаранне прадугледжанае за незаконную здабычу рыбы ў асабліва буйным памеры са спецыяльнымі прыстасаваннямі. Іх праца заснаваная на выкарыстанні электрамагнітнага поля, ультрагуку альбо выбуху.

– Нам даводзіцца сутыкацца з выпадкамі, калі людзі неаднаразова шкодзяць прыродзе, – адзначае Валеры Верамейчык. – Часам парушаюць закон і службовыя асобы, якія працуюць на спецыялізаваных прадпрыемствах.

У 2004 годзе здарыўся трагічны выпадак, калі браканьер застрэліў супрацоўніка інспекцыі падчас затрымання.

Як выглядаюць браканьеры

– Пераважна гэта людзі, якія, як кажуць, з раскошы шалеюць, – распавядае Валеры Верамейчык. – Часта яны ў салідным узросце і маюць добрую працу.

Нядаўна затрымалі браканьера. На яго незарэгістраванай стрэльбе быў прыбор начнога бачання за 3,5 тысячы долараў.  Прыехаў на джыпе. Няўжо яму мяса не хапае? Можна цалкам законна паляваць. Сёння кошт на здабычу буйнога дзіка-секача – 400 тысяч рублёў.

Неаднойчы я ўпэўніваўся, што людзі, якія жывуць побач з ракой, ловяць рыбу законнымі метадамі. Яны паважаюць і берагуць прыроду. Тым часам як браканьеры – кіламетровымі сеткамі.

Спакуса ссекчы ялінку сышла ў гісторыю

Да Новага года застаўся менш за месяц. Ялінкі цяпер – самы хадавы тавар. Валеры Верамейчык кажа, што такое браканьерства было папулярнае раней, калі тую ж елку не заўсёды можна было проста набыць.

Сёння гэта ўжо сышло ў гісторыю. Асабліва цяпер, калі шмат людзей набываюць штучныя ялінкі.

Андрэй АСМАЛОЎСКІ.

Фота gants.by, i900.photobucket.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як выглядае тыповы браканьер і колькі каштуе яго злачынства.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика