Ёлка для офіса – прасцей простага
08.12.2013
—
Новости Общества
|
![]() Кошты на ёлкі вам ужо вядомыя. Але калі гэта для вас занадта дорага, а штучную ёлку ставіць не хочацца, а можа, проста вы хочаце стварыць сабе добры настрой не толькі дома, але і на працоўным месцы – гэты артыкул для вас. Ёлку сваімі рукамі можа зрабіць кожны. З чаго будзе ваша дзіва-дрэўца, вырашаць толькі вам. Яно можа быць з мандарынаў, пер’я, нітак, тканіны, шышак, макароны, цукерак…нават з гумовых пальчатак! Калі ж у вашым офісе нічога, акрамя старых часопісаў няма, то гэта, спяшаемся вам парадаваць, таксама цудоўны матэрыял для навагодняй ёлкі. Пачнём? Для работы вам спатрэбяцца: стары часопіс, стэплер, нажніцы, скотч. Бяром ліст за правы верхні ражок і загінаем яго ў цэнтр, потым яшчэ раз згінаем ліст такім жа чынам. У выніку ў нас атрымаецца трохкутнік, кончык якога будзе выступаць за межы часопіса, але нам гэта не падыходзіць, неабходна захіліць яго ўнутр і замацаваць скотчам.
Робім гэту працэдуру з кожным лістом. Не варта моцна прыціскаць лісты, у сярэдзіне трохкутніка павінна быць прастора для стварэння больш аб’ёмнай канструкцыі. Калі ўсе старонкі сабраныя, трэба злучыць першы і апошні ліст паміж сабой з дапамогай стэплера. І, дзіва, ёлка гатовая! Image 20928 На свой густ ёлачку можна пафарбаваць, упрыгожыць гузікамі, каралямі, зернем кавы ці чым вы пажадаеце. А можна з часопісаў розных памераў стварыць цэлы лес ёлачак. Навагодні настрой гарантаваны! Наталля ТУР. Фота liveinternet.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошты на ёлкі вам ужо вядомыя. Але калі гэта для вас занадта дорага, а штучную ёлку ставіць не хочацца, а можа, проста вы хочаце стварыць сабе добры настрой не толькі... |
|