Ад чыстага сэрца
14.12.2013
—
Новости Общества
|
Лётчыкі павіншуюць дзяцей з Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната з надыходзячым Новым годам і Калядамі.
Ужо шосты год запар прадстаўнікі Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый прыедуць з акцыяй «Нашы дзеці» ў гарадскі пасёлак Рудзенск. — У нашай школе выхоўваюцца 153 хлопчыкі і дзяўчынкі. Гэта дзеці ад 7 да 19 гадоў, — гаворыць Валянцін Гілеўскі, дырэктар Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната. — У нас 12-гадовая форма навучання з паглыбленым узроўнем прафесійнай падрыхтоўкі ў старэйшых класах. Хлопцаў мы рыхтуем па спецыяльнасці «слесар-рамонтнік», а дзяўчат — «садавод і агароднік». Гасцей выхаванцы чакаюць з нецярпеннем: атрымліваць падарункі заўсёды прыемна. Юнакі і дзяўчаты падрыхтавалі для лётчыкаў святочны канцэрт з песнямі і танцамі. Аддзел навін «Р» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лётчыкі павіншуюць дзяцей з Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната з надыходзячым Новым годам і Калядамі. |
|