На гадзінніках — аднолькавы час. 21.by

На гадзінніках — аднолькавы час

14.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэгіянальная прэса трывала займае самастойную нішу на інфармацыйным полі краіны

Яна мае вельмі высокую ступень даверу людзей і стабільна ўтрымлівае тыражы. Сучасны стан і перспектывы развіцця гэтага важнага сектара медыяпрасторы падрабязна прааналізаваны ў час выязнога рэспубліканскага семінара для галоўных рэдактараў дзяржаўных абласных, гарадскіх і раённых газет. Журналісты з усёй краіны сабраліся ў Салігорску, каб, вобразна кажучы, зверыць гадзіннікі.






Міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі лічыць рэгіянальную прэсу сегментам, які развіваецца найбольш паспяхова:

— Па папулярнасці рэгіянальныя СМІ займаюць вельмі важкае месца ў краіне. І гэта натуральна, бо яны бліжэй да канкрэтнага чалавека, да канкрэтных праблем рэгіёна, таму выключна запатрабаваны, а па супольным рэйтынгу сапернічаюць з газетай «Советская Белоруссия». Дастаткова адзначыць, што агульны разавы тыраж дзяржаўных абласных, гарадскіх і раённых газет складае 919 тысяч, а падпісны тыраж — 803 тысячы экзэмпляраў.

Шмат увагі зараз удзяляецца раённым газетам, яны набылі добрую базу і сучаснае абсталяванне. Дала плён і пастаянная работа над якасцю — многія друкуюцца паўнацветам ці ў два колеры, павялічваюцца аб’ёмы выданняў. Дастаткова стабільнае і фінансава-эканамічнае становішча рэгіянальных СМІ — са 136 рэдакцый з прыбыткам сёлета спрацавалі 85.

Сярод першасных задач на перспектыву міністр інфармацыі вызначыў далейшую актыўную інфармацыйную работу ў накірунку кансалідацыі грамадства, павышэнне тэхналагічнасці працэсу вытворчасці друкаванага прадукту і больш рашучае асваенне інтэрнэт-прасторы. Што да апошняга, то ўжо зараз відавочна, што інтэрнэт-версіі, якія маюць усе газеты, надзвычай запатрабаваны, пра гэта сведчыць колькасць і геаграфія наведвальнікаў сайтаў.

— Зараз наспела неабходнасць больш актыўна ісці ў сетку. Важна, каб сайты пачалі выконваць функцыю «гарачых ліній», бо не ўсе СМІ выхо¬дзяць штодзённа.

Акрэсліваючы агульную сітуацыю, Алег Праляскоўскі адзначыў, што зараз вядзецца вельмі сур’ёзная аптымі¬зацыя галіны. На рэспубліканскім узроўні практычна завершана стварэнне двух буйных медыяхолдынгаў, на рэгіянальным — на базе абласных газет пачынаюць працаваць інфармацыйныя агенцтвы і новыя выданні, якія абяцаюць высокую канкурэнтаздольнасць. Адбылося аб’яднанне двух буйных паліграфпрадпрыемстваў, створана адзіная структура «Белкніга», а ў наступным годзе аналагічна плануецца арганізаваць дзейнасць прадпрыемства «Белсаюздрук» з магутнай лагістыкай, адзінымі і зразумелымі патокамі дастаўкі друкаванай прадукцыі.

Знакавай падзеяй абяцае стаць адкрыццё інтэрнэт-партала СМІ Беларусі, які, па перакананні міністра, будзе вельмі прывабным рэсурсам, пунктам уваходу ў любыя выданні краіны.

У практычнай частцы семінара кіраўнікі рэгіянальных СМІ пазнаёміліся з методыкай сацыялагічнага даследавання аўдыторыі друкаваных выданняў.

Цікавасць журналістаў выклікала і выстава газет з розных рэгіёнаў краіны, а таксама прэзентацыйных стэндаў СМІ Міншчыны.

Гаспадары форуму падрыхтавалі для гасцей і цікавую азнаямляльную праграму, удзельнікі семінара наведалі шэраг аб’ектаў Салігорскага раёна, у тым ліку тыя, што непасрэдна выконваюць інфармацыйныя функцыі. Як адзначыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр Юшкевіч, у работу СМІ сталічнага рэгіёна зараз актыўна ўкараняюцца самыя сучасныя тэхналогіі, мяркуецца, што ў хуткім часе яны дазволяць больш аператыўна і глабальна распаўсюджваць інфармацыю.

Марына БАРАДАЎКА, «Р»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэгіянальная прэса трывала займае самастойную нішу на інфармацыйным полі краіныЯна мае вельмі высокую ступень даверу людзей і стабільна ўтрымлівае тыражы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
РЕКЛАМА


HotLog Яндекс.Метрика