Ранняя падкормка можа нашкодзіць вадаплаўным птушкам, папярэджваюць арнітолагі. 21.by

Ранняя падкормка можа нашкодзіць вадаплаўным птушкам, папярэджваюць арнітолагі

17.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ранняя падкормка можа нашкодзіць вадаплаўным птушкам, папярэджваюць прадстаўнікі ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

"Не ўсіх птушак, якіх можна сустрэць у Беларусі ў пачатку зімы, трэба падкормліваць", – гаворыцца ў паведамленні АПБ.

Паводле звестак арнітолагаў, такія птушкі, як сініца, верабей, дубанос, зелянушка, з'яўляюцца аселымі і ў любым выпадку застануцца зімаваць у Беларусі, аднак шэраг вадаплаўных (напрыклад лебедзі) уляцяць, як толькі зразумеюць, што ўжо не здольныя пракарміцца на гэтай тэрыторыі.

Спецыялісты адзначаюць, што дробных птушак падкормліваць можна ўжо цяпер, развешваючы кармушкі на дрэвах і за акном, але вадаплаўным такая ранняя падкормка нанясе толькі ўрон.

"Людзі часта падкормліваюць іх у добрае надвор'е, а птушкі, вырашыўшы, што корму хопіць, застаюцца зімаваць. А вось калі дапамога ім сапраўды неабходная (моцныя снегапады, экстрэмальныя маразы), яны застаюцца самі па сабе, бо мала хто пойдзе ў мяцеліцу да вадаёма, каб пакарміць лебедзя або качку", – адзначаюць у АПБ.

Арнітолагі рэкамендуюць карміць вадаплаўных птушак толькі з наступленнем моцных маразоў.

Анастасія САЛАНОВІЧ, БелаПАН.

Фота abc-24.info

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранняя падкормка можа нашкодзіць вадаплаўным птушкам, папярэджваюць прадстаўнікі ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика