Першы ўклад унесены
17.12.2013
—
Новости Общества
|
Банк даных грамадскага маніторынгу ўздзеяння Беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе папоўніўся першай інфармацыяй
Радыяцыйнае становішча ў рэгіёне будаўніцтва Беларускай АЭС стабільнае. Такія даныя атрыманы ў ходзе грамадскага радыяцыйнага абследавання навакольнага асяроддзя ў раёне будаўніцтва АЭС, якое праводзілася ў кастрычніку гэтага года. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта «Грамадскі маніторынг уздзеяння Беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе», ініцыятарамі якога сталі беларускія экалагічныя арганізацыі. Нагадаем, што валанцёры недзяржаўных арганізацый (НДА) і спецыялісты дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Мінпрыроды Беларусі вымералі ўзровень магутнасці дозы гама-выпрамянення, а таксама зрабілі адбор і аналіз проб глебы, вады і паветра на ўтрыманне цэзію-137 і стронцыю-90 у Астраўцы, вёсках Гозы і Тракенікі Астравецкага раёна, а таксама на пляцоўцы будучай АЭС. Акрамя таго, спецыялісты абследавалі паверхневыя воды ракі Віліі — асноўнай воднай артэрыі, якая працякае паблізу месца будаўніцтва атамнай станцыі, на прадмет утрымання радыенуклідаў. Вынікі паказалі, што радыяцыйнае стано¬вішча ў рэгіёне будаўніцтва Беларускай АЭС стабільнае, узроўні радыеактыўнага забру¬джвання прыроды нізкія. У прыватнасці, радыеактыўнае забруджванне глебы і паверхневых вод адпавядае ўзроўням, якія былі зафіксаваныя да аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а аб’ёмная актыўнасць цэзію-137 ва ўсіх пробах атмасфернага паветра і грунтавых вод і зусім аказалася ніжэй за мінімальную актыўнасць, якую фіксуюць лабараторна-аналітычныя прыборы, што выкарыстоўва¬ліся ў ходзе даследаванняў. «Вынікі праведзенага абследавання не былі для нас нечаканасцю, — адзначыў кіраўнік грамадскага аб’яднання «Экалагічная ініцыятыва» і грамадскага інфармацыйнага цэнтра па пытаннях забеспячэння экалагічнай бяспекі пры будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС у Беларусі Юрый Салаўёў. — Беларуская АЭС будуецца прафесійна і якасна, па сучасным і інавацыйным праекце, распрацаваным прызнанымі спецыялістамі атамнай галіны — Санкт-Пецярбургскім аддзяленнем расійскага холдынга «Атамэнергапраект». Таму верагоднасць таго, што ў працэсе будаўніцтва атамная станцыя будзе негатыўна ўздзейнічаць на навакольнае асяроддзе, з’яўлялася надзвычай нізкай. Першыя вынікі абследавання — першы ўклад у інфармацыйны банк даных, які ствараецца сіламі грамадскіх арганізацый і які неабходны для ажыццяўлення рэгулярнага незалежнага маніторынгу ўплыву Беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе на ўсіх этапах яе жыццёвага цыкла: у фазе будаўніцтва, пры эксплуатацыі і вывадзе з эксплуатацыі. «Пры выяўленні якіх-небудзь сур’ёзных адхіленняў ад цяперашніх паказчыкаў мы будзем неадкладна апавяшчаць урад і грамадства з мэтай прыняцця неадкладных мер па прадухіленні негатыўнага ўплыву АЭС на здароўе людзей і навакольнае асяроддзе, — запэўніў Юрый Салаўёў. — Асноўным фактарам існавання атамнай энергетыкі ў Беларусі павінна быць яе бяспека». Ён таксама нагадаў, што ў гэтым годзе праект грамадскага маніторынгу стаў міжнародным — да яго далучыліся літоўскія і ра¬сійскія эколагі. Акрамя таго, вядуцца перагаворы аб удзеле ў мерапрыемствах па ацэнцы ўздзеяння Беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе латвійскіх, фінскіх і французскіх экалагічных НДА. Вера АРТЭАГА, «Р» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Банк даных грамадскага маніторынгу ўздзеяння Беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе папоўніўся першай інфармацыяй
|
|