Эканамiчна i цёпла. 21.by

Эканамiчна i цёпла

24.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродне пабудуюць яшчэ адзін энергаэфектыўны дом.

Разлiчаны на 120 кватэр, ён будзе ўзведзены побач з энергаэфектыўным домам на вуліцы Дзяржынскага. У ім плануецца знізіць энергаспажыванне да 20 кВт на метр квадратны ў гадзіну.

Праект ПРААН «Павышэнне энергетычнай эфектыўнасці жылых будынкаў у Беларусi» стартаваў у студзені 2013 года. Яго ўдзельнікам стаў «Гроднаграмадзянпраект», якi ўжо мае вопыт праектавання такiх дамоў: інстытут пабудаваў энергаэфектыўны дом для сваіх супрацоўнікаў. У будынку працуе сістэма па-кватэрнага ўліку цяпла. На лесвічных пляцоўках устаноўлены разам з электрычнымі і цеплавыя лічыльнікі. Кожны жыхар зацікаўлены ў эканоміі цяпла. Iдучы на працу, ён уключае дзяжурны рэжым ацяплення.

— У доме створаны абсалютна камфортныя ўмовы для пражывання дзякуючы прытокава-выцяжной сістэме вентыляцыі з рэкуперацыяй цяпла, — гаворыць намеснiк старшынi Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко. — Рэкуператар літоўскай вытворчасці коштам 1,5 тысячы долараў усталяваны ў кожнай кватэры. У адрозненне ад дамоў хрушчоўскіх або брэжнеўскіх часоў пабудовы, дзе энергаспажыванне складае ад 170 да 220 кВт цеплавой энергіі на метр квадратны ў гадзіну, у першым энергаэфектыўным доме спажываецца 35 кВт энергіі.

Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне пабудуюць яшчэ адзін энергаэфектыўны дом.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика