Санкі, клюшкі і мячы
27.12.2013
—
Новости Общества
|
З Новым годам выхаванцаў Мсціслаўскай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы павіншаваў «Беларускі Фіат-клуб». — Прыезд гасцей-аўтамабілістаў стаў для нас сапраўдным святам, — гаворыць дырэктар школы-інтэрната Алена Клеянкова. — Яны аднесліся да гэтай сустрэчы з усёй душой: падрыхтавалі цікавае шоу па матывах любімага многімі пакаленнямі мультфільма «Ну, пачакай!». Вядома, галоўнымі героямі ўсё роўна былі Дзед Мароз са Снягуркай, якія падарылі дзецям спартыўны інвентар і «чамаданчыкі» з прысмакамі. Выхаванцы таксама парадавалі сваiх гасцей песнямі, вершамі, танцамі. — Сёння ў інтэрнаце — 130 дзетак ад трох да пятнаццаці гадоў, — расказала Алена Аляксандраўна. — Амаль чвэрць з іх — сацыяльныя сіроты. Але талентаў усім ім не пазычаць. Мсціслаўскі РАУС таксама ўнёс сваю лепту ў добрую справу: прэзентаваў школе-інтэрнату музычны цэнтр. — Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто дорыць нам радасць, — кажа дырэктар. — Гэтае пачуццё цеплыні і клопату сагравае выхаванцаў доўгі час. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мсціслаўскую школу-інтэрнат павіншаваў «Беларускі Фіат-клуб» |
|