Бібліятэку - у макулатуру. Такое "выйсце" знайшлі ў зачыненай вясковай школе на Бешанковіччыне. 21.by

Бібліятэку - у макулатуру. Такое "выйсце" знайшлі ў зачыненай вясковай школе на Бешанковіччыне

31.12.2013 10:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы настаўнік зачыненай сёлета Пяцігарскай школы Георгі Станкевіч спрабуе ўратаваць кнігі са школьнай бібліятэкі. Іх хочуць здаць у макулатуру, хоць у Бешанковіцкім раёне ёсць нямала ўстановаў, якім гэтыя кнігі лішнія не былі б.



Георгі Станкевіч працаваў у Пяцігарскай сярэдняй школе настаўнікам беларускай мовы. З 1 верасня ён працуе ў іншай школе, бо ўсіх настаўнікаў пераразмеркавалі. Часткова раздалі мэблю, іншую маёмасць. А вось кніжкі са школьнай бібліятэкі вырашылі здаць у макулатуру.

"Кніжкі ўжо спакавалі. Уся затрымка толькі ў адсутнасці трактара ці паліва для яго. А кнігі маглі б быць карыснымі для любой раённай установы. У Бешанковічах ёсць прытулкі для старых, бальніца і гэтак далей, дзе пры маленькай ініцыятыве чыноўнікаў кнігі змаглі б прадоўжыць сваё жыццё. Я тэлефанаваў на прамую лінію з раённым кіраўніцтвам, мне нічога канкрэтнага не адказалі. Паабяцалі разабрацца. Але пакуль тое будзе, кнігі могуць проста знішчыць",
- кажа спадар Станкевіч.

Георгі - не толькі вясковы настаўнік, ён - паэт, удзельнік праекту "Барды Свабоды", сябар БАЖ, заснавальнік самвыдатаўскай газеты "Крывінка". Не заўважыць барбарскага стаўлення да кніг ён проста не змог.

"Там жа ня толькі падручнікі. Хоць і яны прыдаліся б у іншых школах. Там шмат мастацкай літаратуры, многа зусім новых кніжак. У тым ліку беларускамоўных. Кожная кніга каштуе цяпер немалых грошай. Дык ці можна дапусціць такое марнаванне сродкаў і такое нецывілізаванае стаўленне да кнігі - калі школьную бібліятэку здаюць у макулатуру?" - пытаецца настаўнік.

Пяцігарская школа - не адзіная ў Бешанковіцкім раёне, якую ў апошнія гады зачынілі, бо там было мала вучняў. Але ў іншых школах, паводле звестак Георгія Станкевіча, з кнігамі паступалі больш цывілізавана - запрашалі ўсіх ахвотных узяць частку бібліятэкі сабе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кніжкі ўжо спакавалі. Уся затрымка толькі ў адсутнасці трактара ці паліва для яго. А кнігі маглі б быць карыснымі для любой раённай установы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика