Калядны настрой у Вільні (фотарэпартаж). 21.by

Калядны настрой у Вільні (фотарэпартаж)

02.01.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Паводле сусветнай навіннай сеткі  CNN, ёлка ў Вільні на Ратушнай плошчы сёлета ўвайшла ў лік найпрыгажэйшых. Яна зробленая, як і маладзечанская, − на металічным каркасе трымаюцца жывыя ёлкі.

Сярод літоўцаў была незадаволенасць. Некаторыя лічылі, што такое багатае навагодняе дрэва не па кашальку Літве сёння. А іншыя мяркуюць, што прырода не падарыла снегу, таму вечаровая ілюмінацыя − выдатная кампенсацыя для святочнага настрою.

Віленчукам даспадобы бюджэтныя ёлкі, зробленыя сваімі рукамі. У калядны час яны ёсць каля многіх крам і кафэ, і кожная з іх запамінаецца наведнікам.

Гэта ёлка зробленая з расфарбаваных кардонных трубачах, унутры якіх мішура. А побач на падстаўцы прымацаваны вялікі аркуш паперы, дзе любы можа пакінуць навагоднія пажаданні і замалёўкі, напрыклад, снегавіка дагары нагамі.


Яшчэ адна эфектная ёлка сваімі рукамі. Галінкі злучылі паміж сабой і ўпрыгожылі. Проста і запамінальна.


Калі дарослыя чакаюць ад Новага года чароўнасці, то якія ж эмоцыі ў дзяцей! Для іх Каляды − дзверы ў казку, якія могуць адчыніць толькі дарослыя.



Ва Ужупісе свае законы прыроды. Стракатыя птушкі жывуць тут на дрэвах нават у снежні.


Ружы на балконе ў канцы снежня? Бывае і такое.


Ужупіс;)


Нават гэтая інсталяцыя віншуе са святамі.


Вопратку для дрэва звязала гаспадыня крамы.




Калядныя паштоўкі ў кабінеце віцэ-спікера літоўскага сейма Пятраса Аўштравічуса.


Свечкі і сапраўдныя, і не толькі  - абавязковы складнік каляднага настрою.



Простыя стужачкі - таксама выдатнае ўпрыгажэнне.


Некаторыя працуюць нават у святы.


Каляднае дрэва на вакзале.

Нават складзеныя ў форме ёлкі цацкі ці цукеркі − дастатковы мінімум, які падорыць святочную атмасферу.


Калі замёрзнеце, сагрэюць і падымуць настрой кубачкі кавы.



Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле сусветнай навіннай сеткі  CNN, ёлка ў Вільні на Ратушнай плошчы сёлета ўвайшла ў лік найпрыгажэйшых. Яна зробленая, як і маладзечанская, − на металічным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика