Птушка 2014 года – зязюля
03.01.2014
—
Новости Общества
|
Птушку традыцыйна выбірае Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). Мінулы год прайшоў пад крыламі ўдода. Цяпер надышла чарга зязюлі. – Лічыцца, што зязюлі – нашы птушкі, беларускія, але ў Беларусі яны праводзяць толькі тры месяцы ў год, – тлумачыць дырэктар АПБ Віктар Фянчук. – Большую частку года яны мігруюць альбо знаходзяцца на зімоўцы ў Афрыцы. Таму праз зязюлю мы хочам яшчэ раз звярнуць увагу на значнасць міграцый і зімовак для птушак. На тое, што захаванне міграцыйных відаў магчыма толькі ў трансгранічным кантэксце. Зязюль у Еўропе ўсё меншае, бо змяняецца практыка вядзення сельскай гаспадаркі. У Беларусі сітуацыя лепшая. Летась Беларусь далучылася да міжнароднай праграмы, якая дазваляе з дапамогай спадарожніка сачыць за звычайнай зязюляй. Дзякуючы спецыяльным датчыкам, якія замацоўваюцца на птушках, можна атрымаць інфармацыю пра іх месцазнаходжанне ў рэжыме рэальнага часу. Гэта дазваляе вызначыць шляхі міграцыі і месца зімоўкі. На пяці беларускіх зязюлях ужо з’явіліся датчыкі, а ў новым годзе плануецца далучыць да сачэння яшчэ дзесяць птушак. 10 цікавых фактаў пра зязюлю: 1. Кукуе толькі самец. Голас самкі падобны да чалавечага рогату. 2. Самкі маюць два колеры апярэння – шэры і руды. 3. З-за завостраных крылаў і паласатага малюнка на жываце падчас палёту зязюля падобная да драпежнай птушкі. Дзякуючы гэтаму самец зязюлі палохае птушку-гаспадара гнязда, а ў гэты час самка падкідвае яйка. 4. Зязюлі хапае ўсяго 10-16 секунд, каб падкласці яйка ў гняздо. 5. Зязюля падкідвае яйкі ў гнёзды не ўсім відам птушак, але спіс “ахвяраў” налічвае больш за 100 відаў. 6. Падкінутыя яйкі амаль супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда. Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 8 да 25 яек, праўда, на кожныя 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня. 7. Час ад адкладвання яек да вылуплівання птушанят у зязюлі меншы, чым у тых, у чыіх гнёздах яны знаходзяцца. 8. Зязюля – дальні мігрант. Узімку яна ляціць у Афрыку. Ляцяць птушкі часцей за ўсё не чарадой, а паасобку. 9. Зязюлі ядуць вусеняў, пакрытых валаскамі, якіх іншыя птушкі не чапаюць. Так адбываецца з-за таго, што валаскі ўпіваюцца ў асаблівае пакрыццё сценак страўніка птушкі, а потым гэта пакрыццё выводзіцца са страўніка разам з валаскамі. 10. У паданнях шматлікіх народаў зязюля з’яўляецца сімвалам дабрабыту. Паводле інфармацыі Фота deryabino.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Птушку традыцыйна выбірае Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ).
|
|