Віцебскі прадпрымальнік ахвяруе грошы на адбудову кляштара ў Оршы
04.01.2014 12:16
—
Новости Общества
|
|
"Я ведаю пра гэту праблему ў Оршы. І пра тое, што грамадскасць збірае грошы, каб заплаціць за праект рэстаўрацыі і аднаўленне былога кляштарнага будынка. Цяпер ён нават без даха, але я бачыў яго на свае вочы два дзясяткі гадоў таму, і там яшчэ жылі людзі. Я - за аднаўленне гістарычнай спадчыны, таму гатовы ахвяраваць частку грошай, няхай гэта будзе хоць нейкая тысяча з кожнай плакеткі", - кажа Паўлаў.
Сувеніры Міхась Паўлаў выпускае па 40-60 асобнікаў. Калі яны будуць карыстацца попытам, то можна вырабіць і дадатковую партыю. У кошт выраба ўваходзяць і гандлёвыя, і транспартныя выдаткі, і аплата працы майстроў. Але абяцаная тысяча рублёў з кожнага выраба - гэта грошы з асабістых прыбыткаў прадпрымальніка.
"Эскіз для плакеткі рабіў Ігар Цішкін, таксама віцебскі краязнаўца. А ўвасабляў гэта ў гліне майстар-кераміст Сяргей Сіліцкі. У Оршы плакеткі з выявай кляштара базыльянаў можна будзе набыць ужо ў першыя дні новага года. Яны мусяць з'явіцца ў кіёсках "Саюздруку" і ў Доме гандлю", - дадаў М. Паўлаў.
Ён гаворыць, што ідэя ахвяраваць грошы на адбудову базыльянскага кляштара ў яго з'явілася