Зіма пачнецца на Стары Новы год
08.01.2014
—
Новости Общества
|
![]() Ад панядзелка чакаецца ўзмацненне маразоў да -10 градусаў. «Атлантычныя цыклоны, якія яшчэ на пачатку зімы перакрылі доступ халоднаму паветру з Арктыкі, у канцы тыдня бяруць перапынак. Атлантычны цыклон пройдзе ў пятніцу па сярэдніх шыротах, а наступны затрымаецца ў Атлантыцы. Гэтым скарыстаецца халоднае арктычнае паветра — установіцца зімовы характар надвор'я», — кажа начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў. У суботу 11 студзеня на большай тэрыторыі снег, мокры снег, месцамі моцны, завіруха, на дарогах галаледзіца. На паўднёвым захадзе мокры снег і дождж, слабы галалёд. Вецер парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ад -5 да +2 градусаў на поўдні. У нядзелю 12 студзеня таксама снег і мокры снег, тэмпература паветра знізіцца да -3…-9, на поўдні каля 0 градусаў. Ад панядзелка чакаецца ўзмацненне маразоў. Уначы -5…-11, падчас праясненняў да -15, удзень -3…-8, месцамі да -10. Кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад панядзелка чакаецца ўзмацненне маразоў да -10 градусаў.
|
|