Паднябесны вектар. 21.by

Паднябесны вектар

09.01.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэлегацыя Брэсцкай вобласці прадставіла рэгіён у кітайскай правінцыі Хубэй.

Галоўным вынікам рабочага візіту дэлегацыі пад кіраўніцтвам губернатара Брэстчыны Канстанціна Сумара стала падпісанне плана супрацоўніцтва паміж Брэсцкім аблвыканкамам і Народным урадам правінцыі Хубэй. Дакумент, зацверджаны ў час сустрэчы з губернатарам кітайскага рэгіёна Ван Гашэнам, утрымлівае рашэнне аб актывізацыі ў 2014—2020 гадах сумеснай работы ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах.

У час візіту дэлегацыя наведала сталіцу правінцыі горад Ухань, дзе азнаёмілася з работай адміністрацыйнага цэнтра для жыхароў «Адно акно», свабоднай эканамічнай зоны «Дунсіху» і малочнага завода. Таксама кіраўнікі Брэстчыны пабывалі на прадпрыемстве па вытворчасці напояў і чаю ў горадзе Чыбі і ў свабоднай эканамічнай зоне, дзе працуе сумесны беларуска-кітайскі завод «Саньцзян-Волат Ко., Лтд». Менавіта тут дэлегацыя падпісала яшчэ адзін важны для Брэста дакумент — пагадненне аб далейшым развіцці партнёрскіх зносін з горадам Сяагань.

Як паведамілі ў Брэсцкім аблвыканкаме, яшчэ аднім вынікам рабочага візіту сталі дамоўленасці аб магчымасці паставак у КНР тавараў, якія выпускаюць прадпрыемствы вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэлегацыя Брэстчыны прадставіла рэгіён у правінцыі Хубэй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика