Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года
10.01.2014
—
Новости Общества
|
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю: 1. За выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага і тэатральнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, мастацкай літаратуры, кіна¬відэамастацтва, выхавання дзяцей і творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года: аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе Борматавай Алены Анатольеўны, рэдактара другой катэгорыі аддзела навін культуры, Жукавай Марыі Віктараўны, рэжысёра тэлебачання аддзела спецыяльных праектаў, Равуцкага Міхаіла Мікалаевіча, загадчыка аддзела навін культуры, — за стварэнне дакументальных фільмаў «Слуцкія паясы. Тайныя знакі», «Міхаіл Савіцкі. Тайны біяграфіі», «Радзівілы. Тайна сям’і», «Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ», «Нацыянальная трылогія: Герб. Гімн. Флаг», «Імя яму — Храм»; аўтарскаму калектыву дзіцячага тэлевізійнага музычнага конкурсу «Я спяваю!» закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал» у складзе Астрахана Дзмітрыя Хананавіча, вядучага конкурсу, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі, Лобач Алены Анатольеўны, прадзюсара выканаўчага дырэкцыі спецыяльных праектаў, Мікульскай Анжэлы Уладзіміраўны, дырэктара дырэкцыі спецыяльных праектаў, — за значны ўклад у развіццё творчых здольнасцей талена¬вітых дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з няпоўных і мнагадзетных сем’яў; аўтарскаму калектыву мастакоў у складзе членаў грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Рудэнка Таццяны Аляксееўны і Рудэнкі Юрыя Васільевіча — за высокія творчыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва, актыўную выставачную дзейнасць; заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь студыі цыркавога мастацтва «Арэна» дзяржаўнай установы «Цэнтр цыркавога мастацтва «Арэна» — за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю аматарскага цыркавога мастацтва, плённую працу па эстэтычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў; калектыву дзяржаўнай установы культуры «Гро¬дзенскі абласны тэатр лялек» — за значны ўклад у развіццё тэатральнага лялечнага мастацтва і міжнародных культурных сувязей; Кажушкевічу Альберту Іосіфавічу, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № Кожуху Уладзіміру Уладзіміравічу, мастаку-жывапісцу, члену грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў», — за стварэнне высокамастацкіх жывапісных твораў; Мятліцкаму Мікалаю Міхайлавічу, галоўнаму рэдактару рэдакцыі часопіса «Полымя» рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда», — за пераклад на беларускую мову кнігі «Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая»; народнаму вакальнаму ансамблю ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл «Памяць сэрца» ўcтановы «Рэспубліканскі Палац культуры ветэранаў» — за папулярызацыю лепшых узораў песеннага мастацтва, значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян; Сцепанюк Галіне Міхайлаўне, дырэктару Антопальскага раённага Цэнтра рамёстваў Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, — за адраджэнне і захаванне самабытнай народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў рэгіёна. 2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. 3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб. 4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 6 студзеня г. Мінск Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета... |
|