Супраўнікі ДАІ ў Віцебску робяць кантрольныя рэйды ў маршрутках. 21.by

Супраўнікі ДАІ ў Віцебску робяць кантрольныя рэйды ў маршрутках

11.01.2014 11:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ка­ля двац­ца­ці ва­дзі­це­ляў так­сі ле­тась па­па­лі­ся ў не­цвя­ро­зым ста­не за ру­лём су­пра­цоў­ні­кам ДАІ Ві­цеб­шчы­ны.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі ўпраў­лен­ня ДАІ УУС Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, ся­род та­кіх так­сіс­таў бы­лі і ва­дзі­це­лі маршрутных так­сі. Адзін з іх, які пра­ца­ваў у Ві­цеб­ску, пе­рад па­езд­кай, мож­на ска­заць, доб­ра ад­свят­ка­ваў Дзень аўта­ма­бі­ліс­та. Ад­пра­віў­ся на аў­то па марш­ру­це без аба­вяз­ко­ва­га пе­рад­рэй­са­ва­га ме­ды­цын­ска­га агля­ду, пу­ця­во­га ліс­та… Не­цвя­ро­зы кі­роў­ца ўчы­ніў да­рож­на-транс­парт­нае зда­рэн­не.

Раз­мо­вы пад­час па­езд­кі па ма­біль­ным тэ­ле­фо­не, боль­шая, чым да­зва­ля­ец­ца ў кан­крэт­на ўзя­тым аў­то, коль­касць па­са­жы­раў - ты­по­выя па­ру­шэн­ні кі­роў­цаў марш­ру­так. Каб да­дат­ко­ва дыс­цып­лі­на­ваць ва­дзі­це­ляў "гра­мад­скіх таксі", су­пра­цоў­ні­кі ДАІ ў цы­віль­ным ажыц­цяў­ля­юць спе­цы­яль­ныя кант­роль­ныя рэй­ды. Яны едуць у марш­рут­ках у якас­ці па­са­жы­раў і пад­час па­езд­кі фік­су­юць усе па­ру­шэн­ні. Як кан­ста­ту­юць у вы­шэй­зга­да­ным упраў­лен­ні, та­кія пра­фі­лак­тыч­ныя ак­цыі вель­мі эфек­тыў­ныя. У пры­ват­нас­ці, ві­на­ва­тыя ва­дзі­це­лі по­тым рас­каз­ва­юць ка­ле­гам па мабільні­ку аб "не­бяс­печ­ных па­са­жы­рах". І, не­су­мнен­на, пад­час на­ступ­най па­езд­кі "пад­стра­ху­юц­ца", бо не­вя­до­ма, хто са звы­чай­ных па­са­жы­раў мо­жа ака­зац­ца "кант­ра­лё­рам".

Толь­кі ў аб­лас­ным цэнт­ры ка­ля 200 марш­ру­так. Пры­ем­на, што парк гэ­тых так­сі ма­ла­дзее. У пры­ват­нас­ці, у Ві­цеб­ску пе­ра­во­зяць па­са­жы­раў ка­ля трох дзя­сят­каў но­вых марш­ру­так, якія па­раў­наль­на ня­даў­на па­ча­лі аб­слу­гоў­ваць пасажы­раў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб дыс­цып­лі­на­ваць ва­дзі­це­ляў "гра­мад­скіх так­сі", су­пра­цоў­ні­кі ДАІ ў цы­віль­ным ажыц­цяўля­юць спе­цы­яль­ныя кант­роль­ныя рэй­ды. Яны едуць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика