«Тарзан», дый годзе
14.01.2014
—
Новости Общества
|
У Смалявіцкім раёне пенсіянер больш за чвэрць гадзіны правісеў на слупе лініі электраперадачы. Пра гэта паведаміў выпадковы сведка. На месца здарэння ў вёску Ізбіцкае выратавальнікі прыбылі праз 13 хвілін. Аказалася, пенсіянер 1950 года нараджэння хацеў зачысціць кантакты правадоў, але нечакана сарваўся з лесвіцы і, заблытаўшыся ў дроце, павіс галавой уніз. — Пацярпелы быў нецвярозы, — расказвае Анастасія Швайбовіч, прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. — Патлумачыць тое, чаму ён вырашыў прывесці да ладу правады, якія вiселi нават не паблізу яго дома, так і не змог. Ад медыцынскай дапамогі «тарзан» адмовіўся і разам са знаёмымі з’ехаў з месца здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсіянер больш за чвэрць гадзіны правісеў на слупе электралініі |
|