Запісы беларускіх карыстальнікаў сеткі Facebook цяпер можна шукаць праз пошук "Яндэкса"
15.01.2014
—
Новости Общества
|
Расійская інтэрнэт-кампанія "Яндэкс" заключыла дагавор з найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткай Facebook, па якім атрымала поўны доступ да публічных звестак карыстальнікаў сацыяльнай сеткі з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, іншых краін СНД і Турцыі. Цяпер "Яндэкс" шукае інфармацыю па адкрытых пастах мільёнаў карыстальнікаў "Фэйсбука" з краін СНД. Свежыя запісы трапляюць у пошук па блогах амаль адразу пасля публікацыі. Карыстальнікі могуць паглядзець, што абмяркоўваюць у сацсетцы прама цяпер або што хвалявала людзей у мінулым. Крыху пазней у пошукавай сістэме можна будзе знайсці не толькі запісы, але і каментары да іх. Пры гэтым у вынікі пошуку не трапяць профілі і публікацыі, закрытыя для шырокай публікі, абяцаюць прадстаўнікі "Яндэкса". Звесткі "Фэйсбука" будуць выкарыстоўвацца таксама для паляпшэння адказаў пошуку, напрыклад, па запытах аб нядаўніх падзеях. Там, дзе гэта дарэчы, "Яндэкс" будзе дабаўляць у вынікі пошуку свежыя артыкулы або відэаролікі, якія выклікалі цікавасць карыстальнікаў "Фэйсбука". Акрамя таго, папулярнасць матэрыялаў у гэтай сацсетцы будзе ўлічвацца пры ранжыраванні. "Яндэкс" індэксуе многія блогахостынгі, мікраблогі і сацыяльныя сеткі, уключаючы Twitter, "УКантакце" і LiveJournal. Публічныя запісы і профілі карыстальнікаў даступныя ў пошуку па блогах і на Раней "Фэйсбук" даваў магчымасць пошуку толькі кампаніі Bing, якая належыць карпарацыі "Майкрасофт". Даведка БелаПАН. "Яндэкс" – расійская ІТ-кампанія, якая валодае аднайменнай сістэмай пошуку ў сетцы і інтэрнэт-парталам. Прыярытэтным кірункам з'яўляецца распрацоўка пошукавага механізму, але за гады работы "Яндэкс" стаў мультыпарталам, які цяпер прапаноўвае больш чым 50 сэрвісаў. Мінскі офіс "Яндэкса" адкрыты ў жніўні 2011 года. Аляксей АРЭШКА, Фота img.gazeta.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расійская інтэрнэт-кампанія "Яндэкс" заключыла дагавор з найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткай Facebook, па якім атрымала поўны доступ да публічных звестак...
|
|