Дзіва дзіўнае
21.01.2014
—
Новости Общества
|
Міжнародны фестываль фокуснікаў упершыню пройдзе ў Беларусі. Мерапрыемства адбудзецца 9 лютага ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. Здзіўляць беларускую публіку будуць зоркі ілюзійнага жанру з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы і Латвіі. Заяўкі на ўдзел у фэсце падала ўжо звыш 70 чараўнікоў. — У час гала-канцэрта гледачоў здзівяць таямнічыя знікненні, вызваленне з кайданоў, левітацыя, картачныя фокусы, ментальная магія і шоу-праграма «Лазер-мэн». Выступяць на сцэне і артысты брэсцкага тэатра танца «Фантазія», — дзеліцца планамі адзін з арганізатараў фестывалю Мікалай Нардзі. — Для пачынаючых фокуснікаў 8 лютага мы правядзём бяс¬платныя лекцыі, семінары і майстар-класы. Яны дадуць дзецям унікальную магчымасць даведацца пра сакрэты замежных фокуснікаў. Акрамя таго, у час фестывалю плануецца абмеркаваць пытанне аб стварэнні Беларускай асацыяцыі ілюзіяністаў. Яна дазволіць нашым чараўнікам прадстаўляць краіну на прэстыжных міжнародных конкурсах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краіне ўпершыню пройдзе міжнародны фестываль фокуснікаў |
|