Трымайцеся «Добрага сэрца»
23.01.2014
—
Новости Общества
|
Лепшых беларускіх валанцёраў выбяруць заўтра ў сталіцы. Рэспублiканскi конкурс «Валанцёр года — «Добрае сэрца» пачаўся яшчэ мінулай вясной. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які ставіў галоўнай мэтай пашырэнне валанцёрскага руху ў краiне. Удзельнікі конкурсу цэлы год дапамагалі ветэранам, маладым інвалідам, дзецям-сіротам, узельнічалі ў рэканструкцыі храмаў і праводзілі дабрачынныя акцыі. Журы пільна сачыла за дзейнасцю канкурсантаў і ў выніку выбрала пераможцаў у пяці намінацыях. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 24 студзеня ў Рэспубліканскім доме моладзі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшых беларускіх валанцёраў выбяруць заўтра ў сталіцы
|
|