Юныя інтэлектуалы гулялі ў “Што? Дзе ? Калі?” у Вілейцы
23.01.2014
—
Новости Общества
|
У розных гарадах 19 студзеня прайшоў сінхронны адборачны этап чэмпіянату Беларусі па гульні “Што? Дзе ? Калі?”. У паўночна-заходнім рэгіёне Мінскай вобласці гульня адбывалася ў Вілейцы, у раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сабраліся тут шэсць каманд устаноў адукацыі з Вілейшчыны, і тры – з Мядзельшчыны, паведаміў культарганізатар цэнтра Сяргей Рыжэвіч. Каманды мусілі адказаць на 45 пытанняў. Лепш з імі справілася каманда “Матрыкс” з гімназіі-інтэрната Мядзела: яна набрала 21 ачко. Другі вынік – адразу ў двух каманд: “Нэасакрацікі” (СШ №3 Вілейкі) і “Фартуна” ( Вілейская гімназія № 2). У іх – па 16 правільных адказаў. Далей з 13-цю ачкамі размясцілася каманда “Ніка” з Вілейская гімназіі №1 “Логас”. Аддзел інфармацыі. Калаж "РГ" Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У розных гарадах 19 студзеня прайшоў сінхронны адборачны этап чэмпіянату Беларусі па гульні “Што? Дзе ? Калі?”.
|
|