Што выгадна людзям, не стратна і фірме
25.01.2014
—
Новости Общества
|
Абсалютную большасць праблем, якія хвалявалі яго выбаршчыкаў, удалося вырашыць у самы кароткі тэрмін. Аб гэтым сведчаць дакументы, сабраныя ў тоўстыя папкі яго памочніцай, адным з лепшых педагогаў Віцебшчыны, Галінай Хрол.
Ёсць некалькі пытанняў, якія пакуль што не вырашаны, але ўзяты дэпутатам на кантроль. Гэта тарыфы на электраэнергію для жыхароў Браслава. Справа ў тым, што калі дзейнічала Ігналінская атамная станцыя, землі якой межавалі з раёнам, браслаўчане плацілі пяцьдзясят працэнтаў тарыфу за электраэнергію. Цяпер сітуацыя памянялася. Што патрэбна зрабіць, каб пераход на поўную аплату не ўдарыў балюча па людскіх кішэнях, якія папраўкі ў заканадаўчыя акты трэба ўнесці, каб падобная сітуацыя не паўтарылася дзе-небудзь у другім месцы? Аб гэтым сёння думае і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мечыслаў Морхат. Шосты год, яшчэ будучы старшынёй райвыканкама, а цяпер і заканатворцам, намагаецца ён адкрыць заправачную станцыю ў аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна. Да бліжэйшай адсюль, з Шаркаўшчыны, — трыццаць кіламетраў. Колькі спаліш гаручага, пакуль з’ездзіш туды і назад. Дырэктар РУП «Беларуснафта-Віцебскнафтапрадукт» Сяргей Старавойтаў адпісвае, што такая АЗС будзе стратнай і невядома калі акупіцца. Тым не менш ёсць спадзяванне, што ўрэшце будзе задзейнічана хоць перасоўная аўтазаправачная станцыя. Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» НА ЗДЫМКУ: Мечыслаў МОРХАТ падчас сустрэчы ў вёсцы Малыя Алашкі з землякамі вядомага садавода Івана Сікоры. Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абсалютную большасць праблем, якія хвалявалі яго выбаршчыкаў, удалося вырашыць у самы кароткі тэрмін. Аб гэтым сведчаць дакументы, сабраныя ў тоўстыя папкі яго... |
|