Кіцель, каска і ядро. 21.by

Кіцель, каска і ядро

28.01.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курсанты Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча сабралі калекцыю ваенных рарытэтаў.

Адкрыццё экспазіцыі «Зброя Перамогі» будучыя афіцэры прысвяцілі 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

— За восем гадоў пошукавай работы мы сабралі шмат цікавых экспанатаў, — гаворыць намеснік дырэктара Магілёўскага кадэцкага вучылішча Юрый Лекнін. — Сярод іх ёсць каскі, экіпіроўка савецкіх вайскоўцаў, прадметы ваеннага побыту, біноклі, рэчмяшкі, біклажкі.

Некаторыя з прадметаў калекцыі маюць даволі казусную гісторыю. Напрыклад, не так даўно выхаванцы вучылішча ў адной з вёсак Віцебскай вобласці знайшлі нямецкія мундзір і каску ў 98-гадовага старажыла. Дзядуля паведаміў, што на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў гэтыя рэчы былі самымі неабходнымі ў яго гаспадарцы. Кіцель, з якога стары нават пагоны не зняў, ён апранаў, калі працаваў на падворку. А каску прыстасаваў для… збору груш, бо яна лепш за ўсё страхавала садавiну ад удараў.

Выстава знаёміць таксама са шматлікімі прадметамі ваеннага побыту не толькі Вялікай Айчыннай, але і іншых войнаў. На ёй прадстаўлены нават экспанаты, якія адносяцца да XVI стагоддзя. Ёсць тут ядры і свінцовыя кулі перыяду вайны з Напалеонам, якія знойдзены пад вёскай Салтанаўка Магілёўскага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўскія кадэты сабралі калекцыю рарытэтаў мінулай вайны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика