У Мядзеле зацікаўліваюць кнігамі з дапамогай лялек
07.02.2014
—
Новости Общества
|
Лялькі на выставе ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка. Не кнігі, не часопісы, а лялькі прадстаўлены на новай выставе ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка.Называецца яна “Гераіні любімых раманаў”, а пачалася 28 студзеня. Тут і Джэйн Эйр, Маргарыта са знакамітага рамана Міхаіла Булгакава, Эма Бавары з рамана “Мадам Бавары” Флабера, Нора Хельмер (“Лялечны дом” Ібсэна) – усяго 16 лялек з калекцыі “Дамы эпохі”. А побач і кнігі адпаведныя размешчаны. – Гэтая выстава цікавіць наведвальнікаў бібліятэкі: прыгожыя лялькі ў вытанчаных строях прыцягваюць іх увагу. А потым, мяркую, і кнігу пачытаць захочацца, – кажа загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ Ірына Цыгельнікава. – І нашым бібліятэкарам цікава было гэтую выставу афармляць. А дапамаглі ім ажыццявіць ідэю новай выставы мядзяльчанка Святлана Чарняўская і пяцікласніца сярэдняй школы №2 райцэнтра Ксенія Лявонава. Яны прынеслі ў бібліятэку гэтыя лялькі, якія прадаваліся ў шапіках "Белсаюздруку". – І калі хто яшчэ з мядзяльчанак захоча прынесці лялькі з калекцыі “Дамы эпохі” (іх выпускалася больш), то будзем толькі рады, – дадае Ірына Цыгельнікава. Працягнецца выстава не менш за месяц. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не кнігі, не часопісы, а лялькі прадстаўлены на новай выставе ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка.
|
|