На Купалле знайшоў сваю Валянцінку
15.02.2014
—
Новости Общества
|
Адразу кінуўся ў вочы ўзорны парадак у пакоях. Падлога, пачынаючы з пярэдняга пакою, заслана дыванамі. Непрыкметныя, але прыгожыя шпалеры на сценах удала гарманіравалі з беласнежным кафлем печкі. Стваралася ўражанне, што гаспадары пераехалі сюды толькі ўчора.
Дзмітрый з вёскі Станелевічы суседняга Пастаўскага раёна. Да арміі паспеў закончыць аўташколу ДТСААФ, і гэта, відаць, было галоўным аргументам, каб трапіць служыць у Афганістан. На «КамАЗе» ў складзе шматлікіх калон перавозіў самыя розныя грузы. Трапляў пад абстрэлы «душманаў», быў у крытычных сітуацыях, аднак вярнуўся дахаты, не атрымаўшы ніводнай драпінкі. Сам ён тлумачыць гэта абярэгам «зверху». Дома таксама не шукаў лёгкага хлеба, пайшоў вадзіцелем у калгас «Чырвоны сцяг». Як афганцу выдзелілі новую машыну. Потым, калі выявіўся недахоп механізатараў, перасеў на трактар. З гэтай гаспадаркі яны не думалі пераязджаць, і каля васьмі гадоў чакалі абяцанага жылля. Але так і не атрымаўшы яго, пасля доўгіх ваганняў падаліся ў ААТ «Канстанцінаў Двор», на радзіму Валянціны. Спраў Касперам хапае на рабоце і ўзімку, і асабліва летам, калі статак на кругласутачным утрыманні ў полі. Ёй — тры разы ў дзень падаіць кароў, яму — толькі адной вады трэба колькі бочак падвезці!.. Калі бацькі трымалі кароў, то дапамагалі ім нарыхтоўваць сена. І свая гаспадарка была вялікая. Гадавалі па пяць-шэсць свіней. Што — сабе, а што — на продаж. Рубель на вёсцы ніколі не быў лішнім. Тым больш што старэйшая дачка Вікторыя вучыцца ў мінскім каледжы на медсястру. — Атрымлівае стыпендыю, — кажа бацька, — але ж і з дому трэба калі-нікалі падмацаваць. Моцна аселі Дзмітрый і Вольга Касперы на зямлі і нікуды не збіраюцца больш кратацца. Адзінае, аб чым мараць, — прыватызаваць дом, бо, нягледзячы на тое, што ўклалі ў яго нямала сваіх сродкаў і сілы, правялі не адзін рамонт, адчуваюць сябе ў ім кватэрантамі. Пры развітанні пацікавіўся ў Каспераў, як знайшлі яны адзін аднаго? — О, гэта цікавая гісторыя, — гаворыць Дзмітрый. — Калі я вярнуўся з Афганістана, мой дзядзька Коля тры гады выбіраў мне нявесту, вазіў усюды, нават у Глыбокае. Але аднойчы я паехаў на Купалле, убачыў там Валянціну і адразу зразумеў: «Гэта яе я так доўга шукаў. Гэта мая кветачка!» ...Праз дзесяць год пасля Афганістана Дзмітрыя выклікалі ў ваенкамат і ўручылі расійскую медаль «За адвагу». Ваенком вымавіў: «Узнагарода, нарэшце, знайшла героя!» Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу кінуўся ў вочы ўзорны парадак у пакоях. Падлога, пачынаючы з пярэдняга пакою, заслана дыванамі. Непрыкметныя, але прыгожыя шпалеры на сценах удала... |
|